Вы тут

Савет Еўропы зацікаўлены ў паглыбленні канструктыўнага дыялогу з Беларуссю


Савет Еўропы зацікаўлены ў нарошчванні супрацоўніцтва і паглыбленні канструктыўнага дыялогу з Беларуссю. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў па выніках удзелу беларускай парламенцкай дэлегацыі ў летняй сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу.


Дэпутаты Дзмітрый Шаўцоў і Алена Анісім прынялі ўдзел у пасяджэннях Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі, правялі двухбаковыя сустрэчы, у тым ліку з дырэктарам Рады Еўропы па палітычных пытаннях Аляксандрам Геселем. Абмеркаваны бягучы стан і перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Саветам Еўропы. "Бакі з задавальненнем канстатавалі дасягнуты апошнім часам істотны прагрэс ва ўзаемаадносінах, выказаліся за актывізацыю сумеснай з беларускім парламентам працы ў мэтах далейшага нарошчвання супрацоўніцтва і паглыблення канструктыўнага дыялогу паміж Мінскам і Страсбургам", - праінфармавалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

На палях ПАСЕ беларускія парламентарыі правялі таксама сустрэчы з членамі парламенцкіх дэлегацый Расіі, Азербайджана, Казахстана, Малдовы, дзе абмеркавалі развіццё міжпарламенцкіх сувязяў. Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі з кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара Рады Еўропы, намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў і абароны Бельгіі Дыдзье Рэйндэрсам і асобнымі пастаяннымі прадстаўнікамі краін - членаў Савета Еўропы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?