Вы тут

Сесія МАК ухваліла ўключэнне брэйк-данса і сёрфінгу ў праграму Алімпіяды-2024 у Парыжы


Сесія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) ухваліла ўключэнне брэйк-данса ў спаборніцкую праграму Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы. Таксама ў аўторак у Лазане былі папярэдне ўключаны ў праграму Гульняў-2024 сёрфінг, скалалажанне і скейтбордынг, якія ўвойдуць у праграму Алімпіяды-2020, паведамляе ТАСС.


Фота xexe.club

Брэйк-данс дэбютаваў у якасці алімпійскага віду спорту на юнацкіх Гульнях 2018 года, якія прайшлі ў Буэнас-Айрэсе ў кастрычніку, першым у гісторыі чэмпіёнам у гэтай дысцыпліне стаў расіянін Сяргей Чарнышоў.

Прапанова ўключыць чатыры віды спорту ў алімпійскую праграму Гульняў у Парыжы была падтрымана членамі МАК аднагалосна. У брэйк-дансе 16 мужчын і 16 жанчын павінны разыграць два камплекты ўзнагарод.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».