Вы тут

Ухілістам ад войска могуць часова абмежаваць выезд з краіны


Ухілістам ад войска могуць часова абмежаваць выезд з краіны. Такія папраўкі ў адпаведныя законы разгледзіць сёння, 26 чэрвеня, Палата прадстаўнікоў, інфармуе БЕЛТА.


Фота курсксити.рф

Законапраект, які дэпутаты разгледзяць у першым чытанні, прадугледжвае часовае абмежаванне на выезд з краіны хлопцаў, якія наўмысна не прыходзяць у ваенкамат для прызыву на ваенную службу або службу ў рэзерве. А таксама абмежаванне на выезд тых, хто не выконвае абавязкі па воінскаму ўліку.

Нагадаем, цяпер грамадзяне Беларусі, якія свядома ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, трапляюць пад дзеянне артыкула 435 Крымінальнага кодэкса. За гэта ім пагражае пакаранне: ад штрафу да пазбаўлення волі на два гады. А ў выпадку нанясення сабе цялеснага пашкоджання (а таксама сімуляцыі хваробы, падлогу дакументаў або іншага падману) гаворка можа ісці і пра больш сур'ёзны тэрмін: да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?