Вы тут

У Рэчыцы чатырохгадовы хлопчык патануў у сажалцы каля дома


Дзіця пражывала разам з бацькамі ў прыватным доме ў горадзе Рэчыца. У двары домаўладання размешчана дэкаратыўная сажалка, абгароджаная плотам-сеткай. Падыход да сажалкі ажыццяўляецца праз драўляную брамку, якая фіксуецца ў закрытым становішчы дротам, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал СК.


Увечары 25 чэрвеня бацька дзіцяці знаходзіўся ў гаражы, маці з дзіцем - у доме. Прыкладна а 21 гадзіне 20 хвілін хлопчык выйшаў на двор. Маці выказала здагадку, што ён ідзе ў гараж да бацькі. Праз кароткі прамежак часу бацькі выявілі дзіця ў сажалцы без прыкмет жыцця.

Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць.

Рэчыцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.