Вы тут

Расіянін, які ўрэзаўся ў трамвай, выплаціціь амаль $25 тысяч кампенсацыі


Астанкінскі суд Масквы абавязаў жыхара горада Аляксея Пацёмкіна выплаціць Масгартрансу 1,5 мільёна расійскіх рублёў за тое, што той урэзаўся ў гарадскі трамвай на сваёй машыне і трохі памяў яго, паведамляе lenta.ru


Мужчына павінен заплаціць 36,6 тысячы рублёў за рамонт грамадскага транспарту, астатняя частка сумы - за псаванне таварнага выгляду трамвая «Віцязь-М». Ацэнка кошту рабілася па методыцы Мінюста. За яе аснову бярэцца кошт новага рухомага саставу, які складае 100 мільёнаў рублёў.

У Мінюсце выданню растлумачылі, што ў падобных аварыях іх методыка не абавязковая да выкарыстання, формулу разліку выбірае эксперт. Пацёмкін будзе аспрэчваць рашэнне суда.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?