Вы тут

ДТЗ пад Гродна: аўто разарвала на некалькі частак


Жудасная трагедыя адбылася ўвечары 25 чэрвеня каля вёскі Капцёўка. Кіроўца Honda рухаўся ў бок Гродна; не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру, ён пачаў абгон, паведамляе АНТ.


Але на сустрэчнай паласе машыну занесла, адбылося лабавое сутыкненне з Volkswagen Passat. Пасля сутыкнення машыны апынуліся ў кювеце на адлегласці прыкладна 100м. Удар быў такой сілы, што Honda разарвала аж на некалькі частак. Пасажырку выкінула з салона. На жаль, яна загінула на месцы. Кіроўца не пацярпеў.

Яшчэ двое пасажыраў Volkswagen знаходзяцца ў бальніцы: хлопец - стан стабільны, дзяўчына - у цяжкім стане. 21-гадовы кіроўца Passat застаўся жывы.

Паводле інфармацыі ДАІ, вінаватым у ДТЗ з'яўляецца кіроўца Honda, які атрымаў правы сем месяцаў таму. Вядома, што ён быў цвярозы.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.