Вы тут

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі аб адной адтэрміноўцы ад прызыву


Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў законы па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы. Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць прадастаўляць толькі адзін раз, інфармуе БЕЛТА.


Законапраект у Авальнай зале прадставіў міністр абароны Андрэй Раўкоў. 

Ён адзначыў, што па аб’ектыўных прычынах Узброеныя Сілы маюць цяжкасці з камплектаваннем асабовым складам. Звязана гэта як з дэмаграфічнай сітуацыяй, пагаршэннем здароўя юнакоў, так і з існаваннем вялікага ліку адтэрміновак ад войска. Па колькасці катэгорый грамадзян, якім яны прадастаўляюцца, а іх 76, Беларусь абагнала постсавецкія краіны і далёкага замежжа.

«Ва ўмовах дастатковасці прызыўных рэсурсаў Міністэрства абароны заўсёды ішло насустрач прапановам зацікаўленых па прадастаўленні адтэрміноўкі тым ці іншым катэгорыям грамадзян, — сказаў міністр. — Прынятыя раней меры аб адмене адтэрміновак для завочнікаў, перагляду патрабаванняў да стану здароўя прызыўнікоў, замацаванню магчымасці прыёму на ваенную службу па кантракце дазволілі на некалькі гадоў стабілізаваць сітуацыю. Але гэтыя меры ўжо вычарпалі сябе».

Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць прадастаўляць толькі адзін раз. Ніхто не абмяжоўвае патэнцыйных прызыўнікоў у праве паступаць у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Законапраектам прадугледжана: калі адтэрміноўкай студэнт ужо скарыстаўся, то на час службы ва Узброеных Сілах яму будзе прадастаўляцца акадэмічны адпачынак.

«Прынцып аднакратны не будзе распаўсюджвацца на студэнтаў, якія навучаюцца па напрамках дзяржорганаў. Усе адтэрміноўкі, якія былі прадастаўлены да ўступлення ў сілу законапраекта, будуць дзейнічаць. Адмяняць іх ніхто не плануе», — удакладніў Андрэй Раўкоў.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.