Вы тут

Прэзідэнт ПАР пацвердзіў намер пачаць экспрапрыяцыю зямель белых фермераў


Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамапоса пацвердзіў, што паскарэнне зямельнай рэформы шляхам пачатку экспрапрыяцый без кампенсацыі па-ранейшаму стаіць на парадку дня яго адміністрацыі і парламента шостага склікання, сфармаванага па выніках выбараў 8 мая. Пра гэта ён заявіў у сераду падчас выступу перад дэпутатамі Нацыянальнай асамблеі, інфармуе ТАСС.


"Адной з галоўных задач новага парламента з'яўляецца заканчэнне працы над канстытуцыйнымі папраўкамі, якія дакладна растлумачаць, як павінна будзе ажыццяўляцца экспрапрыяцыя зямлі без кампенсацыі. Парламент таксама павінен абмеркаваць і прыняць закон аб экспрапрыяцыі, які замацуе канкрэтныя ўмовы і практычныя метады [гэтай працэдуры]", - сказаў Рамапоса. Паводле яго слоў, урад пры пераразмеркаванні зямлі павінен выйсці за рамкі стратэгіі яе добраахвотнага выкупу ў фермераў па рынкавай цане. Такім чынам Рамапоса адказаў на папрокі лідара левапапулісцкай партыі "Змагары за эканамічную свабоду" Джуліуса Малемы, які днём раней звярнуў увагу на тое, што пытанне аб канфіскацыі зямель у белых фермераў не было закранута ў яго першым звароце да парламента новага склікання 20 чэрвеня.

"Зямля павінна быць перададзена тым, хто яе апрацоўвае, і тым, хто ў ёй мае патрэбу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён таксама адзначыў, што экспрапрыяцыі - важны, але не адзіны інструмент, якім павінны карыстацца ўлады ПАР для паскарэння рэформы. Поўны спіс мер у гэтым кірунку павінна ў бліжэйшы час прадставіць у сваёй справаздачы спецыяльная група прэзідэнцкіх дарадцаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.