Вы тут

Атрымаць тры вышэйшыя адукацыі, каб толькі «адкасіць» ад арміі, больш не атрымаецца


Узброеныя Сілы — ужо не «рухавік адукацыі»: у Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні разгледзелі змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы. Законапраект прадставіў міністр абароны Беларусі Андрэй РАЎКОЎ. Ён паведаміў, што ў Беларусі не прызываецца больш катэгорый грамадзян, чым у іншых дзяржавах з абавязковым прызывам.


«Надышоў час, калі трэба падтрымаць прапановы сілавых структур, бо яны наўпрост звязаныя з бяспекай краіны», — упэўнены Андрэй Раўкоў.

На думку члена Пастаяннай камісіі на нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара МАРТЫНАВА, законапраект не ўносіць сур'ёзных змен ва ўжо існуючы парадак прызыву.

«Усе, хто сёлета заканчвае школы, атрымаюць адтэрміноўку для паступлення ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Для атрымання далейшай адукацыі неабходна адслужыць ва Узброеных Сілах. Грамадзянін можа паступіць, узяць акадэмічны водпуск, потым працягнуць вучобу», — растлумачыў дэпутат. Ён адзначыў, што грамадзянін, які не служыў на законных падставах, цалкам мае права працаваць на дзяржслужбе ці служыць у іншых сілавых структурах.

«Галоўнае «ноу-хау» — тое, што адтэрміноўка даецца адзін раз. Праблема ўзнікае толькі ў тых, хто збіраецца працягваць на другой ступені сваю адукацыю ці ў магістратуры і далей, а таксама ў тых, хто атрымаў першую вышэйшую адукацыю і збіраецца атрымаць другую. Я абсалютна не бачу тут праблемы», — дадаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар МАРЗАЛЮК.

У законапраекце прапанавана таксама вызваляць «кантрактнікаў», што праслужылі не менш за тэрмін абавязковай адпрацоўкі, ад вяртання ў бюджэт сродкаў, выдаткаваных на іх падрыхтоўку.

Кар'ера падчас «дэкрэту»

Дэпутаты ў першым чытанні разгледзелі змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін. Як паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віталь ШЫЛАЎ, па большай частцы пашыраюцца сацыяльна-працоўныя правы работнікаў, прадугледжана ўнясенне каля 260 змяненняў і дапаўненняў амаль у 170 артыкулаў Працоўнага кодэкса.

«Даецца магчымасць працаваць поўны дзень ці поўную змену ў водпуску; скасавана ніжняя мяжа ўзросту дзіцяці — тры гады. Маладыя мамы могуць выйсці з «дэкрэту» на работу з працы — дагэтуль такога права не было замацавана», — прывёў прыклады навел дэпутат.

Па яго інфармацыі, пры падзенні аб'ёмаў вытворчасці работадаўцы, згодна з законапраектам, могуць часова пераводзіць работнікаў на іншую работу альбо да іншага наймальніка з захаваннем працоўных адносін.

Новая глава кодэкса рэгулюе ўзаемаадносіны наймальніка і работніка, які дзейнічае на адлегласці, — дыстанцыйную работу. З аднаго боку, наймальніку не давядзецца арганізоўваць рабочае месца, з другога — работнік можа выконваць задачы там, дзе яму зручна, і мець усе гарантыі.

Віталь Шылаў адзначыў, што з работнікам, які не дапускае парушэнняў дысцыпліны, кантракт будзе працягвацца на максімальны тэрмін, наступны кантракт — заключацца мінімум на тры гады. На меншы тэрмін патрэбна пісьмовая згода работніка.

Усяго на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання разгледжана 13 законапраектаў.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Армія замест «адпрацоўкі»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.