Вы тут

Што пішуць пра гульні замежныя СМІ


  • «Московский комсомолец» (Расія)

У Мінску-2019 (як і ў Баку, уласна, 4 гады таму) дзюдаісты атрымліваюць адразу дзве ўзнагароды: за Еўрапейскія гульні і за чэмпіянат кантынента. «Вядома, я вельмі шчаслівы, можаце нават не пытацца, — свяціўся чэмпіён Гульняў расіянін Арман Адамян, — паколькі гэта першая перамога на турніры такога ўзроўню сярод дарослых! Да 23 гадоў Еўропу ўжо выйграваў... Напэўна, дапамагло тое, што некаторыя сапернікі мяне дрэнна ведалі і недаацанілі, таму сутычкі даволі хутка выйграваў. Але пры гэтым — усе вельмі моцныя і ўсе біліся. Мінск-2019 — трамплін у Токіа? Можа быць, можа быць... Спадзявацца па меншай меры на гэта вельмі хочацца!»

  • ІТАР-ТАСС (Расія)

Еўрапейскія гульні ў Мінску знаходзяцца ў самым разгары, і пакуль спартсмены змагаюцца за медалі, заўзятары і госці беларускай сталіцы, акрамя спаборніцтваў, атрымліваюць асалоду ад мясцовай кухні. Арганізатары і ўладальнікі ўстаноў прапануюць вельмі шырокі выбар. «Мінск — вельмі прыемны горад з мілымі людзьмі. А кухня тут фантастычная. Дома папрашу жонку рабіць мне дранікі», — прызнаўся ў гутарцы з карэспандэнтам ТАСС француз Клод.

  • ESPRІTBLEU (Францыя)

Ад ІІ Еўрапейскіх гульняў Мінску застанецца спадчына на карысць горада і яго жыхароў. Напрыклад, горад мадэрнізаваў свае аўтобусны і тралейбусны паркі і распрацаваў інтэграваную сістэму маршрутаў грамадскага транспарту. Такім чынам, у беларускай сталіцы з'явілася больш за 60 электробусаў, якія пасля пяціхвіліннай зарадкі могуць аўтаномна ехаць да 13 кіламетраў. Другая ўзлётна-пасадачная паласа Мінскага нацыянальнага аэрапорта, а таксама дарогі Мінск — Гродна М6 і Мінск — Мікашэвічы P23 таксама былі палепшаны для гэтых Еўрапейскіх гульняў. А Вёска спартсменаў стане студэнцкім комплексам, які можа змясціць больш за 8000 чалавек і мае, у прыватнасці, 25-павярховы маладзёжны хостэл умяшчальнасцю 1800 месцаў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».