Вы тут

Нязменная ўсебеларуская любоў да Караткевіча


У рэйтынгу продажаў «Белкнігі» (а гэта больш за 100 гандлёвых пунктаў) за пяць першых месяцаў 2019 года лідарам сярод беларускіх класікаў стаў Уладзімір Караткевіч.


Размова — пра кнігі выдання 2017—2018 гадоў: «Дзікае паляванне караля Стаха» (выдавецтваў «Попурри» і «Беларусь»), «Чорны замак Альшанскі», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Дикая охота короля Стаха» ў перакладзе на рускую. «Дзікае паляванне...» выдавецтва «Попурри» набылі 132 пакупнікі, а «Чорны замак Альшанскі» гэтага ж выдавецтва ўдалося прадаць у колькасці 99 асобнікаў. За пяць месяцаў было прададзена 399 экзэмпляраў пяці кніг Уладзіміра Караткевіча.

Для параўнання: выдадзены ў 2019 годзе раман папулярнай беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай «Бясконцасць кахання, бясконцасць смутку» (кніга другая) рэалізаваны «Белкнігай» у колькасці 635 асобнікаў. У рэйтынгу продажаў з 45 кніг (ад 635 экзэмпляраў «лідара продажаў» да 38 экзэмпляраў зборніка «Выбранае» Івана Ласкова) восем кніг Наталлі Батраковай.

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».