Вы тут

Героі глядзяць на нас…


З 23 чэрвеня па 3 ліпеня Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны правядзе ў сацыяльных сетках акцыю памяці «Героі глядзяць з фатаграфій».


У гэты час на сваіх старонках у «УКантакце», Facebook, Instagram музей будзе змяшчаць здымкі і інфармацыю пра франтавікоў і партызанаў — удзельнікаў вызвалення Беларусі.

Каардынатары акцыі — навуковы супрацоўнік навуковаэкспазіцыйнага аддзела Юлія Калтовіч і намеснік загадчыка аддзела развіцця музея вайны Алена Сямашка — запрашаюць далучыцца да мемарыяльнай акцыі іншыя арганізацыі і ўстановы (музеі, архівы, бібліятэкі) і апублікаваць у сваіх групах у сацсетках фатаграфіі герояў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні нашай краіны. Усе запісы варта пазначаць хэштэгам #ГероиСмотрятСФотографий. Такім жа чынам падтрымаць акцыю змогуць і іншыя жыхары Беларусі і замежжа, якія пажадаюць далучыцца да святкавання юбілейнай даты — бо ў сямейных архівах і прыватных калекцыях таксама захоўваецца шмат фотаздымкаў удзельнікаў тых гарачых падзей.

Вітаюцца спасылкі на акаўнты Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны як ініцыятара акцыі, дата старту якой прымеркаваная да пачатку знакамітай стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён», якая праводзілася з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г. Тады, нагадаем, цалкам была вызвалена наша рэспубліка, а сама аперацыя ўвайшла ў гісторыю як адна з выбітных бітваў Другой сусветнай вайны. Змагары Чырвонай Арміі ваявалі за беларускую зямлю як за родны край, больш як 1600 з іх уганараваны званнем Героя Савецкага Саюза.

 Дата завяршэння акцыі памяці «Героі глядзяць з фатаграфій» — 3 ліпеня.

Раіса МАРЧУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».