Вы тут

Жаночая салідарнасць і падтрымка прадпрымальніц прыгожага полу — аспекты ў рэалізацыі МУР


Сусветная супольнасць пад эгідай ААН сёння працуе над дасягненнем устойлівага развіцця, якое складаецца з 17 мэт. Наша краіна таксама ўключана ў гэту дзейнасць і распрацоўвае Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця краіны на перыяд да 2035 года. Дзейнасць па рэалізацыі пятай глабальнай мэты (датычыцца пытанняў гендарнага раўнапраўя) абмеркавалі на форуме «Актуальныя напрамкі гендарнай палітыкі ў кантэксце Мэт устойлівага развіцця». Удзел у мерапрыемстве прыняла Мар'яна ШЧОТКІНА, намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР), кіраўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».


Падчас размовы з журналістамі віцэ-спікер Савета Рэспублікі адзначыла, што мерапрыемства дае магчымасць для сумеснай работы прадстаўнікам розных супольнасцяў.

«Я разглядаю сённяшнюю пляцоўку больш шырока, таму што і грамадзянская супольнасць, і прадстаўнікі парламента, і дзяржаўнага кіравання — усе сабраліся для таго, каб абмеркаваць тэматыку. Гэта пятая мэта ўстойлівага развіцця — без актыўнага ўдзелу жанчын не можа быць развіцця дзяржавы, — лічыць
Мар'яна Шчоткіна. — Сёння мы павінны расставіць акцэнты і паглядзець, якімі шляхамі мы павінны ісці не толькі праз законапраектную дзейнасць і праз кіраўніцкія рашэнні, але і па гарызантальных сувязях: гэта грамадскія аб'яднанні, грамадзянская супольнасць. Вертыкальныя сувязі, як паказвае вопыт, усё роўна не заўсёды рэфармуюцца, а гарызантальныя сувязі, якія звязваюць людзей на прафесійнай аснове, забяспечваюць чалавечыя адносіны, будуюцца на даверы, яны вельмі моцныя».

Асаблівую ўвагу нацыянальны каардынатар МУР звярнула на абмеркаванне пытання жаночай салідарнасці і ўзаемадапамогі. «Дэ-юрэ ўсе правы ў жанчын ёсць. Яны замацаваны ў заканадаўстве. Але механізмы рэалізацыі гэтых магчымасцяў часам сутыкаюцца з пэўнымі стэрэатыпамі, якія мы разам павінны разбураць. Канешне, у гэтым вялікую падтрымку жанчыны могуць аказаць адна адной. Калі ідзе самарэалізацыя паспяховага чалавека, жанчыны ў тым ліку? Гэта, па-першае, пры ўнутранай матывацыі, рэалізацыі ўнутранага патэнцыялу. Гэта і адукацыя, імкненне да новых ведаў і магчымасць павышаць кваліфікацыю, сумяшчаць прафесіянальныя і сямейныя абавязкі і мужчыну, і жанчыне. І, канешне, гэта падтрымка», — упэўнена яна.

Адзін з прыкладаў такой дапамогі — праект «Жаночая справа» БелБрэнда і Беларускага саюза жанчын, які пачаўся ў верасні. Падчас яго паспяховыя жанчыны-прадпрымальніцы, удзельніцы БСЖ і Клуба прадпрымальнікаў сталі ментарамі для бізнесвуман-пачаткоўцаў. Усяго ўдзельніцы прадставілі 17 праектаў. «Гэта стартапы розных кірункаў, якія атрымалі магчымасць бясплатнага абучэння, атрымання кансультацый і падказак, як рэалізаваць свой бізнес», — падкрэсліла намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

Сенатар акцэнтавала ўвагу на неабходнасці стварэння ўмовы, каб жанчына не выбірала паміж сям'ёй і кар'ерай. «Трэба дапамагаць, перш за ўсё, праз развіццё сямейных інтарэсаў, умацаванне сям'і, медыяцыю, якая зараз ідзе і падчас судовых разбораў пры разводах. Гэта і дзіцячыя дашкольныя ўстановы рознага фармату і тыпу, ясельныя групы, каб магчыма было аддаць дзіця ў надзейныя рукі ў больш раннім узросце, гэта гібкія рабочыя графікі, магчымасць дыстанцыйнай дзейнасці. Гэта ўсё ў комплексе — прапановы саміх жанчын. І мы павінны ўсё абмеркаваць, прапанаваць, калі патрэбна, унесці змяненні ў нарматыўна-прававыя акты і ўсяляк садзейнічаць таму, каб роля жанчын толькі ўзрастала», — заключыла Мар'яна Шчоткіна.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.