Вы тут

Музычную праграму «Душа Беларусі» пакажа тэлеканал АНТ 3 ліпеня


Святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня Незалежнасці, — мерапрыемства, можна сказаць, традыцыйнае. Але ў дырэкцыі спецпраектаў тэлеканала АНТ прыдумалі, як зрабіць імпрэзу яркай і небанальнай: за аснову ўзялі найвядомейшыя шлягеры ансамбля «Беларускія песняры», а месцам дзеі выбралі... адкрытую пляцоўку на ўзроўні пяціпавярховага дома ў сэрцы сталіцы — недалёка ад стэлы «Мінск — горад-герой».


Фота googleapis.com

Вядучымі музычнай праграмы «Душа Беларусі» стануць вопытны гулец айчыннай тэлепрасторы Дзяніс Кур'ян і прадстаўніца маладога творчага пакалення, спявачка і блогер Лера Яскевіч, чые музычныя відэаролікі збіраюць на YоuTubе дзясяткі тысяч праглядаў і лайкаў. Не выключэннем стане і гэты вечар — Лера Яскевіч выканае адну са знакавых лірычных кампазіцый «Беларускіх песняроў».

Фота masheka.by

Акрамя таго, на незвычайным «канцэрце на даху» свае версіі вядомых хітоў прадставяць спецыяльныя госці — пераможца расійскага шоу «Бітва талентаў» мінчанін Мікіта Бялько і гурт Nаvіbаnd. І, безумоўна, сам ансамбль «Беларускія песняры», у выкананні якога прагучыць «песняроўская» спадчына розных гадоў: «Молодость моя — Белоруссия», «Вологда», «Не люби нелюбимого», «Рэкрут», «Чарнявая, бялявая», «Скажи про любовь» і яшчэ добры дзясятак кампазіцый. Паслухаць выступленне жыўцом пашанцуе абмежаванаму колу гледачоў — на пляцоўцы змесціцца ўсяго 60—70 чалавек, — а вось паглядзець эфір 3 ліпеня запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.