Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Калі доўгачаканы адпачынак яшчэ не наступіў, неабходна, насуперак унутраным жаданням, засяродзіцца на рабоце. Залішняя безуважлівасць можа толькі нашкодзіць. Поспех шмат у чым будзе залежаць ад хуткасці рэакцыі на тое, што адбываецца, і вашай камунікабельнасці. У грашовых справах магчыма з'яўленне новай крыніцы даходаў. Не забывайце таксама пра сям'ю і назапашаныя хатнія справы. Пажадана больш часу і ўвагі аддаваць дзецям. У нядзелю не адмаўляйцеся ад запрашэнняў сяброў, вы добра праведзяце час.

ЦЯЛЕЦ. Можа з'явіцца дадатковая нагрузка на рабоце. Аднак важна не выпусціць свой шанц на кар'ерны рост і не спалохацца новых для сябе заняткаў. Перасільце сябе, вызваліцеся ад комплексаў, якія перашкаджаюць жыць. У сераду варта прыслухацца да парад сяброў і сваякоў. Больш давярайце інтуіцыі. У пятніцу да канца дня мітусня прыціхне і з'явіцца магчымасць расслабіцца і адпачыць. У суботу правядзіце час з дзецьмі і пажадана на свежым паветры.

БЛІЗНЯТЫ. Надыходзіць спрыяльны час, калі ажыццяўляюцца вашы жаданні, асабліва гэта датычыцца асабістага жыцця, планавання сям'і. Будзеце атрымліваць асалоду ад жыцця і кахання, што дазволіць пазбегнуць рэзкіх перападаў настрою. Вы цяпер дакладна ведаеце, што пераадолееце ўсе перашкоды і дасягняце сваёй мэты, бо побач з вамі блізкія людзі, якія падтрымліваюць вас.

РАК. Усё складзецца добра. Успрымайце без крыўдаў крытычныя заўвагі на свой адрас. У іх цалкам рэальна знайсці канструктыўныя думкі, а яны могуць спатрэбіцца. У сераду можаце разлічваць на дапамогу сяброў. Дзелавыя сустрэчы ў пятніцу пройдуць удала. Пачуццё такту і шчырасць дазволяць вам віртуозна справіцца з пастаўленымі задачамі. Часцей бывайце ў прыемнай кампаніі, нефармальныя сустрэчы і кантакты могуць быць вельмі карысныя.

ЛЕЎ. Тыдзень у цэлым спрыяльны, за выключэннем серады, калі магчымыя канфліктныя сітуацыі на рабоце. Спатрэбяцца такія якасці, як засяроджанасць і ўраўнаважанасць, а вось залішняя эмацыянальнасць толькі нашкодзіць. Можна разлічваць на прыбаўку да зарплаты, але давядзецца ўкласці ў справу нямала сіл і таленту. У канцы тыдня верагодныя праблемы з хатнімі, не стаўцеся да іх легкадумна, яны могуць стацца нашмат больш складанымі, чым вы думаеце.

ДЗЕВА. Не дазваляйце карыстацца вашай дабрынёй у карыслівых мэтах, умейце сказаць не, калі гэта неабходна. У сітуацыі, якая склалася, вам вельмі дапамогуць гнуткасць мыслення і ўменне адчуваць суразмоўца. Не давайце волю пачуццям і эмоцыям пры зносінах са сваякамі, аб рэзкіх словах прыйдзецца потым шкадаваць. Беражыцеся аўторка, у гэты дзень некаторыя вашы тайны могуць раскрыцца. У другой палове тыдня з'явіцца рэальная магчымасць наладзіць асабістае жыццё.

ШАЛІ. Неабходна будзе засяродзіцца на галоўным і не марнаваць сілы на рашэнне другарадных праблем. Пажадана, каб рост актыўнасці і прадпрымальнасці не ператвараўся ў імітацыю бурнай дзейнасці. Паспрабуйце не спрачацца з начальствам і не крытыкаваць калег. У сям'і не варта ўвесь час падпарадкоўвацца, з вашай думкай таксама павінны лічыцца.

СКАРПІЁН. Добры час для ўмацавання лідарскіх пазіцый на рабоце, ваш аўтарытэт і даходы растуць. Будзьце больш настойлівымі, тады поспех усміхнецца, і вы зможаце рэалізаваць свае даўнія ідэі. Спрыяльна ўсё, што дапамагае вашаму асабістаму развіццю: адукацыя, паездкі, публічныя выступленні. Надыходзіць выдатны перыяд для кахання і прыемных зносін. Вас натхняе рамантыка і запал.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні можаце ўплываць на людзей, таму прадумвайце кожны крок, а дапушчаныя памылкі могуць адбіцца не толькі на вас. У панядзелак і сераду выявіце свае таленты і заслужыце пахвалу блізкіх людзей. У чацвер ваша ініцыятыва будзе ацэненая начальствам па заслугах. Паездкі ў гэты дзень будуць удалыя, а сустрэчы і новыя справы дазволяць пашырыць поле дзейнасці. Не нагружайце сваякоў сваімі праблемамі ў выхадныя.

КАЗЯРОГ. Давядзецца адкарэктаваць планы. Не варта перанапружвацца на рабоце. Інакш на вас павесяць шмат лішніх заданняў. У пятніцу пэўныя абставіны могуць прымусіць узяцца за нязвыклую справу: не хвалюйцеся, усё атрымаецца. У суботу не гаварыце лішняга і не абмяркоўвайце сяброў і калег за іх спінай.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні будзеце поўныя энергіі і гатовыя да новых прыгод, але варта памятаць, што ваша свабода заканчваецца на мяжы са свабодай іншага чалавека. Спроба захапіць права дзейнічаць па ўласным жаданні хутка прывядзе вас да сур'ёзнага канфлікту. У сераду будзьце больш асцярожныя ў выказваннях, можаце выбалбатаць свае і чужыя сакрэты. Здрады і падман пагражаюць выкрыццём. У суботу чакайце навін ад далёкіх сваякоў, яны здольныя дапамагчы вам у вырашэнні нейкай важнай праблемы.

РЫБЫ. Ваш унутраны свет запатрабуе асцярожных і клапатлівых адносін да сябе. Запавольце працоўны рытм. Адпачніце, паслухайце добрую музыку. Узбагаціцеся новымі ўражаннямі і адчуваннямі. Прыслухайцеся да сваёй інтуіцыі і займайцеся толькі тымі праблемамі, на неабходнасць вырашэння якіх яна пакажа. Паспрабуйце не даводзіць да сварак вашы адносіны з блізкімі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.