Вы тут

371 малады лейтэнант выпусціўся з Акадэміі МУС


За сцены альма-матар выйшаў 371 малады лейтэнант. 11 атрымалі залатыя медалі, яшчэ 44 — чырвоныя дыпломы. Урачыстая цырымонія выпуску прайшла на плошчы Дзяржаўнага сцяга. Павіншаваць выпускнікоў прыбылі міністр унутраных спраў Юрый Караеў і начальнік Акадэміі МУС Сяргей Дарошка, кіраўнікі Следчага камітэта і КДК, прадстаўнікі Дзяржпагранкамітэта і Міністэрства абароны. У падраздзяленнях гэтых сілавых ведамстваў і будуць праходзіць службу выпускнікі.


— Першае афіцэрскае званне і дыплом аб вышэйшай адукацыі — вынік добрасумленнай працы на працягу ўсяго перыяду навучання, — зазначыў Юрый Караеў. — Наперадзе вялікае жыццё, поўнае новых планаў і здзяйсненняў, цяжкасцяў і перамог. Доўг, гонар, адвага і мужнасць — гэта крытэрыі вашай работы, але яны павінны спалучацца з высокай культурай, ветлівым і ўважлівым стаўленнем да людзей.

Адзін з тых, хто атрымаў чырвоны дыплом, — Уладзіслаў Кравец, ён адправіцца служыць у Гомель:

— Акадэмія валодае вельмі добрай базай. Таксама ёсць магчымасці паспрабаваць свае сілы абсалютна ў любой сферы. Калектыў у нас вельмі дружны. Ці можна было б уявіць, што хлопцы, з якімі я вучуся, стануць як сапраўдная сям'я? Шкада толькі адно — збірацца здолеем не так часта, як таго хацелася б.

Начальнік Акадэміі МУС Сяргей Дарошка расказаў пра перспектывы ўдасканалення навучальнага працэсу. Мяркуецца, што ва ўстанове з'явіцца больш прадметаў, якія скіраваны на расследаванне злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Злачыннасць пакрысе перацякае ў лічбавую прастору, і МУС мусіць рэагаваць на выклікі часу.

На заканчэнне ўрачыстай цырымоніі выпускнікі развіталіся са сцягам Акадэміі МУС і прайшлі ўрачыстым маршам.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.