Вы тут

Беларусь выцесніла ў РФ больш за 705 тыс. т няякаснай нафты


Беларусь выцесніла ў РФ больш за 705 тыс. т няякаснай нафты, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БЕЛТА.


"Па стане на 26 чэрвеня бягучага года з Беларусі ў напрамку ЛВДС Унеча выцеснена ўжо 705,2 тыс. т нафты неналежнай якасці, і, зразумела, яна заменена якаснай нафтай", - сказаў Ігар Ляшэнка.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што была распрацавана і ўзгоднена дарожная карта па замяшчэнні на тэрыторыі Беларусі няякаснай нафты. Рэалізуемыя мерапрыемствы павінны забяспечыць адсутнасць да 15 жніўня на тэрыторыі Беларусі няякаснай нафты ў выніку яе выцяснення на тэрыторыю РФ.

  • Нагадаем, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у саставе нафты перавышала гранічныя значэнні па стандарце ў дзясяткі разоў. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.