Вы тут

Дагавор аб стратэгічным партнёрстве Беларусі і Таджыкістана надасць дынаміку далейшай працы


Аспекты супрацоўніцтва дзвюх краін у выглядзе дарожнай карты да 2020 года былі вызначаны ў мае 2018-га падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан. Спектр эканамічных сувязяў досыць шырокі — ад цяжкай прамысловасці да сельскай гаспадаркі. Працуе ў Гісарэ, запушчаны больш года таму ў прысутнасці прэзідэнтаў, сумесны трактарны завод «Агратэхсервіс». У паўднёвых раёнах Беларусі растуць сады, закладзеныя з саджанцаў, якія прывезлі з Таджыкістана. База для візіту ў адказ прэзідэнта Эмамалі Рахмона выдатная, але ёсць у лідараў і актуальныя пытанні для абмеркаванняў — гандаль, пашырэнне кааперацыі, развіццё парнёрства ў навукова-тэхнічнай сферы. Гэтыя тэмы сталі асноўнымі падчас перамоў у Палацы Незалежнасці.


Штогадовыя сустрэчы лідараў, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка на перамовах у пашыраным складзе, становяцца добрай традыцыяй.

«Сёння падчас сустрэчы з Эмамалі Шарыпавічам мы яшчэ раз пераканаліся ў падабенстве падыходаў да ацэнкі глабальнай і рэгіянальнай сітуацыі. Мінск і Душанбэ традыцыйна аказваюць адзін аднаму ўзаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках. Я перакананы, так будзе і надалей», — сказаў беларускі Прэзідэнт.

  • Вынікам сутрэчы стане падпісанне Дагавора аб стратэгічным партнёрстве. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, дакумент з’яўляецца заканамерным вынікам выбудоўвання дружалюбных і па-сапраўднаму канструктыўных адносін, а яго ўвасабленне ў жыццё надасць дынаміку далейшай працы па ўсіх напрамках. 

«Паміж нашымі краінамі няма закрытых тэм для супрацоўніцтва, з Прэзідэнтам у нас поўнае паразуменне. Калі мы дамовіліся, усё выконваецца ў тэрмін», — адзначыў лідар краіны. 

Пацвержданне таму і закладка ў Беларусі садоў беларуска-таджыкскай Дружбы. Гэта сімвал і мацнеючых сувязяў дзвюх дзяржаў, і новых напрамкаў для сельскай гаспадаркі, лічыць Прэзідэнт Беларусі. Першы ўчастак зямлі, выдзелены пад сад у Брэсцкай вобласці, ужо практычна засвоены. На падыходзе закладка другога, у Гомельской вобласці.

Паставіць супрацоўніцтва на рэйкі

«Беларусь настроена на сістэмную і доўгатэрміновую працу ў эканамічнай сферы. Тавараабарот пад 40 мільёнаў долараў, які дасягнуты па выніках мінулага года, абсалютна не адпавядае нашаму ўзаемнай патэнцыялу. Аб гэтым мы, дарэчы, з Эмамалі Шарыпавічам толькі што размаўлялі. Спадзяемся, што тэндэнцыя падзення аб’ёмаў гандлю носіць часовы характар. І яе не проста спадзявацца трэба выправіць, а яе члены дылегацый, якія прысутнічюць тут, абавязаны выправіць», — падкрэсліл  кіраўнік дзяржавы.

Аснова для супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі — падабенства поглядаў на развіццё рэальнага сектара эканомікі. Ужо другі год працуе сумесная зборачная вытворчасць у горадзе Гісарэ. Краіны гатовыя да пашырэння наменклатуры тэхнікі, што выпускаецца, адаптаванай пад патрэбы аграрнай галіны Таджыкістана. Садзейнічаць гэтаму будзе і вызваленне такой прадукцыі ад падатку на дабаўлены кошт.

  • Жыхары Душанбэ ўжо ацанілі беларускія тралейбусы. Далейшая перспектыва — пастаўка грузавых аўтамабіляў, дарожна-будаўнічай, пасажырскай тэхнікі, абнаўленне парку чыгуначных вагонаў, адпаведных таджыкскім кліматычным і эксплуатацыйным умовам. 

«У цяперашні час крызісныя з’явы ў свеце ўносяць карэктывы ў развіццё эканамічных адносін. Таму важна шукаць новыя формы і метады працы, таксама з улікам наяўных у Беларусі інструментаў падтрымкі экспарту. Паралельна з праектамі ў машынабудаванні неабходна пашыраць дыялог у сферы сельскай гаспадаркі, уключаючы аграрную адукацыю. Працаваць над павелічэннем узаемных закупак прадуктаў харчавання і прадукціі лёгкай прамысловасці, развіваць супрацоўніцтва ў галіне племянной жывёлагадоўлі», — прапаноўвае кірункі Аляксандр Лукашэнка.

Пачала працу ў Душанбэ сумесная кампанія па вытворчасці малочных прадуктаў. Беларускі вопыт, тэхналогіі і сыравіна дазваляюць стварыць унікальныя для Таджыкістана прадпрыемствы. 

Яны не толькі будуць выпускаць экалагічную і якасную прадукцыю, але і адкрыюць магчымасці для нарошчвання экспарту ў Кітай, Афганістан, іншыя краіны.

Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці таджыкскаму боку  за дапамогу ў арганізацыі другога бізнес-форуму «Беларусь— Таджыкістан—Афганістан»: «Разлічваем, што практыка правядзення такіх мерапрыемстваў працягнецца, з’явяцца новыя цікавыя прапановы па ўзаемадзеянні ў трохбаковым фармаце». 

Дадатковы імпульс поспехам у навукова-тэхнічнай сферы надасць пасяджэнне сумеснай беларуска-таджыкскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. 

Народная дыпламатыя

«Дынамічна развіваюцца адносіны ў гуманітарнай сферы. У цяперашні час у беларускіх ВНУ вучацца больш за пяцьсот таджыкскіх грамадзян. Дзякуючы стварэнню пяці сумесных факультэтаў сёння можна атрымаць якасную і сучасную беларускую адукацыю на таджыкскай зямлі. Эмамалі Шарыпавіч папрасіў, каб мы тут таксама павялічылі аб’ёмы падрыхтоўкі спецыялістаў праз стварэнне ці філіялаў, ці пашырэнне сумесных не толькі факультэтаў, але і ўстаноў там, як мы робім гэта ва Узбекістане. Трэба дапамагчы закласці іх аснову»,— паведаміў Прэзідэнт Беларусі.

  • Готовы беларусы таксама абменьвацца вопытам прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі кадраў і стварэння сеткі неабходных цэнтраў, аказаць кансультацыйныя паслугі ў сферы развіцця адукацыйных праграм. Чакаюць таджыкскіх майстроў культуры і мастацтва ў Беларусі ў рамках дзён культуры. 

Па меркаванні Аляксандра Лукашэнкі, падпісаныя па выніках сённяшняй сустрэчы двухбаковыя дагаворы і праграмы, нададуць імпульс для актывізацыі міжведамаснага, рэгіянальнага і дзелавога супрацоўніцтва і адкрыюць магчымасці пашырыць узаемадзеянне ў галіне інфармацыі, інавацый, спорту, турызму і па іншых напрамках.


Падчас заявы для прэсы Аляксандр Лукашэнка падзякаваў свайму калеге з Таджыкістана, што ён прыняў запрашэнне наведаць Беларусь з афіцыйным візітам падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў і падзяліць з намі святочную атмасферу. 

Асабліва адзначыў Прэзідэнт Беларусі: візіт праходзіць напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а сярод воінаў-вызваліцеляў былі і ўраджэнцы Таджыкістана. 

У сваю чаргу прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон павіншаваў краіну з выдатным правядзеннем спаборніцтваў Еўрапейскіх гульняў і звярнуў увагу на важнасць пашырэння рэгіянальных сувязяў.

Эмамалі Рахмон расказаў, што абмеркаваў з Аляксандрам Лукашэнкам праблему забеспячэння бяспекі: «Мы падцвердзілі ўзаемную цікавасць працягвання ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў бакоў у барацьбе з глабальнымі пагрозамі і выклікамі, тэрарызмам, экстрэмізмам і транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, уключаючы наркатрафік. Мы абмеркавалі афганскую праблематыку, па якой нашы краіны зыходзяць з агульных пазіцый. Мы выказаліся за далейшыя сумесныя намаганні па садзейнічанні аднаўлення міра і стабільнасці ў Афганістане ва ўсіх фарматах».

  • Таксама выказаў таджыкістанскі бок сваю зацікаўленасць у экспарце семянной бульбы і племяннога матэрыяла беларускай селекцыі. У нашу краіну яны гатовы пастаўляць садавіну і сухафрукты.

Краіны будуць узмацняць узаемадзеянне ў рамках і міжнародных арганізацый — ААН, СНД, АДКБ, ШАС.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.