Выступленне старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. У. Мясніковіча на закрыцці шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Паважаныя члены Савета Рэспублікі!
Паважаныя запрошаныя!
У перыяд шостай сесіі Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ажыццяўляў дзейнасць па рэалізацыі пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач, заканадаўча забяспечваючы ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё. Прынята да ведама тры дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адобрана 58 законапраектаў, у тым ліку 36 аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.
Завершана работа над законапраектам «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», распрацоўку якога ажыццявіў Савет Рэспублікі.
Прынята новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса.
Вядзецца сур'ёзная работа па карэкціроўцы Грамадзянскага кодэкса. Яе мэта — забеспячэнне прывабнасці нашай краіны для інвестыцый і вядзення бізнесу. Мы ўлічваем уласны і замежны вопыт. Гэтыя пытанні разглядаліся ў маі на секцыі навукова-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі. Да мерапрыемства праявілі цікавасць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых і бізнес-колаў, члены судзейскай і адвакацкай супольнасці.
Паважаныя калегі!
Ва ўрадзе зараз актыўна абмяркоўваецца набор дзейсных інструментаў развіцця эканомікі краіны ў 2020 годзе. Савет Рэспублікі прапанаваў Савету Міністраў правесці ўжо ў 2019 годзе прапрацоўку асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2025 года, што дазволіць парламенту забяспечыць своечасовую падрыхтоўку неабходных законапраектаў. І ў першую чаргу варта паскорыць карэкціроўку заканадаўства з улікам нормаў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 года № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва». На восеньскай сесіі 2019 года пажадана ўнесці неабходныя змяненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Акрамя таго, трэба актывізаваць работу па ўдасканаленні нормаў законаў «Аб гаспадарчых таварыствах», «Аб неплацежаздольнасці і банкруцтве», «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання». Мяркуем, што не страчана актуальнасць і ў законапраектах аб дзяржаўных арганізацыях і аб электраэнергетыцы. Разлічваем сёлета атрымаць прапановы Савета Міністраў па гэтых законапраектах.
Паважаныя члены Савета Рэспублікі!
Работа з насельніцтвам з'яўляецца для парламентарыяў безумоўным прыярытэтам. Нядаўна Прэзідыум Савета Рэспублікі дэталёва разгледзеў работу членаў Савета Рэспублікі са зваротамі грамадзян за мінулы год, прааналізаваў тэматыку паступіўшых зваротаў і якасць работы з імі. Так, у 2018 годзе сенатарамі праведзена больш за 1,5 тыс. асабістых прыёмаў, у ходзе якіх разгледжана 7 тыс. зваротаў. У І квартале 2019 года праведзена 285 асабістых прыёмаў, прыняты 924 чалавекі. Аналіз зваротаў паказаў, што каля траціны з іх датычыцца матэрыяльнага становішча грамадзян: заработная плата, працаўладкаванне. Другі блок пытанняў — медыцынскае абслугоўванне, работа дзіцячых дашкольных устаноў і школ. Трэцяя па ліку зваротаў група пытанняў — стан і рамонт жыллёвага фонду, добраўпарадкаванне.
Работа са зваротамі грамадзян дае станоўчыя вынікі. Варта цаніць давер людзей да ўлады. Нам трэба і далей актыўна весці гэту дзейнасць, выкарыстоўваючы новыя формы і метады. Па выніках прыёмаў павінны прымацца канкрэтныя рашэнні, фармальны падыход недапушчальны.
Варта больш поўна даводзіць да грамадскасці звесткі аб бюджэтных выдатках, на што яны накіроўваюцца. Павінны быць не толькі справаздачы, але і інфармаванне аб тым, што будзе зроблена і калі.
Для найбольш эфектыўнага вырашэння пытанняў, якія паступаюць ад насельніцтва, неабходна максімальна задзейнічаць мясцовыя Саветы дэпутатаў і іх асацыяцыі. Па ініцыятыве Савета Рэспублікі такія асацыяцыі былі створаны і функцыянуюць у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях. Нядаўна аналагічная структура сфарміравана і ў Віцебскай вобласці. Разлічваем на яе актыўную работу.
Асаблівую ўвагу Савет Рэспублікі ўдзяляе развіццю маладзёжнага парламентарызму. У Беларусі працуе звыш 40 маладзёжных парламенцкіх структур — абласных, раённых і гарадскіх. Нядаўна маладзёжны парламент створаны і пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў. Гэты кірунак павінен развівацца больш актыўна. Члены Савета Рэспублікі разам з Саветамі дэпутатаў павінны імкнуцца да таго, каб гэта дзейнасць была эфектыўная для фарміравання маладых лідараў і карысная краіне.
Паважаныя калегі!
Міжнародная дзейнасць Савета Рэспублікі ў бягучай сесіі была накіравана на ўсталяванне новых і пашырэнне дзеючых міжпарламенцкіх сувязяў. Прайшлі візіты і сустрэчы высокага ўзроўню з дэлегацыямі Польшчы, Францыі, Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Германіі. Развіваецца супрацоўніцтва з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы. Актывізавалася міжпарламенцкае супрацоўніцтва з КНР, актыўна ідзе работа з парламентарыямі Расійскай Федэрацыі.
У найбліжэйшы час нам трэба будзе правесці на высокім узроўні VІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу, а таксама Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.
Прашу членаў Савета Рэспублікі прадоўжыць актыўную работу па падрыхтоўцы гэтых мерапрыемстваў, асаблівую ўвагу ўдзяліць падпісанню камерцыйных кантрактаў і пагадненняў аб супрацоўніцтве. На Форум мы выходзім з шэрагам ініцыятыў і разлічваем на іх падтрымку.
У цэнтры ўвагі Савета Рэспублікі працягваюць заставацца пытанні ўдасканалення дагаворна-прававой базы еўразійскай інтэграцыі, а таксама саюзнага будаўніцтва. У Савеце Рэспублікі былі выпрацаваны і накіраваны ва ўрад канкрэтныя прапановы па далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі.
Паважаныя члены Савета Рэспублікі!
Дазвольце падзякаваць вам за сумесную плённую сесійную работу. У адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь шостую сесію Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання аб'яўляю закрытай.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.