Вы тут

Падчас амністыі плануецца вызваліць каля 6 тысяч чалавек


Адпаведны законапраект у сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прынялі ў двух чытаннях дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання на чарговым пасяджэнні шостай сесіі.


«Адрозненне ад амністыі 2015 года ў тым, што мы ўключылі сюды артыкул 328 Крымінальнага кодэкса — першую, другую і трэцюю часткі. Тэрмін скарачаецца на год, непаўналетнім будзе зніжаны на два. Пад амністыю трапляюць тыя, хто цалкам пакрыў страту ад злачынства і станоўча характарызуецца па месцы адбывання пакарання», — растлумачыў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Васіль ЧЭКАН. Міністр унутраных спраў Юрый КАРАЕЎ, які прадстаўляў законапраект, паведаміў, што з папраўчых устаноў закрытага тыпу мяркуецца вызваліць каля шасці тысяч чалавек.

Ён адзначыў, што тых, хто здзейсніў карупцыйнае злачынства, амністыя не закране. Вызваленне ад пакарання ўвойдзе ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання Закона і працягнецца дзевяць месяцаў, а не шэсць, як мінулая амністыя.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».