Вы тут

Прэзідэнт сустрэўся з генеральным сакратаром сусветнай турысцкай арганізацыі


Сёння ў Палацы незалежнасці Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з генеральным сакратаром сусветнай турысцкай арганізацыі Зурабам Палалікашвілі.


«Галоўнае, што вы павінны разумець, — што мы вельмі вялікую ўвагу надаем гэтаму кірунку», — звярнуўся кіраўнік краіны да генсека ЮНСТА і нагадаў, што грамадзяне больш чым 80 краін могуць прылятаць у Беларусь, знаёміцца з краінай без віз. А білет балельшчыка ІІ Еўрапейскіх гульняў даў магчымасць свабодна перасякаць мяжу ўсім жадаючым.

«Беларусь — дзяржава абсалютна адкрытая. У нас ёсць што паказаць свету, і той, хто вывучае краіны, заўсёды можа быць добрым госцем у нашай Беларусі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён высока ацаніў вялікую дапамогу ЮНСТА на семінарах, кансультацыях і выказаў спадзяванне, што Беларусь і надалей будзе не чужой для арганізацыі краінай: «Будзем удзячныя за дапамогу, якую вы будзеце нам аказваць».

У сваю чаргу Зураб Палалікашвілі перш за ўсё падзякаваў Прэзідэнту за запрашэнне на ІІ Еўрапейскія гульні і магчымасць сустрэцца. «У Беларусі не будзе больш адданага сябра ў ААН, чым я. Ніколі не забуду падтрымку, якую Беларусь аказвала мне на выбарах у ЮНСТА», — запэўніў генеральны сакратар.

Напярэдадні ён дэталёва пазнаёміўся з турыстычнымі праектамі нашай краіны, усёй інфраструктурай і адзначыў, што яна адна з найлепшых.

«Выдатная інфраструктура, выдатныя людзі і гасціннасць, якая дала магчымасць адчуваць сябе як дома», — падкрэсліў Зураб Палалікашвілі.

Дзеля далейшага пашырэння ўзаемадзеяння з Беларуссю генеральны сакратар прапанаваў распрацаваць «дарожную карту» супрацоўніцтва, а таксама разгледзець магчымасць арганізацыі міжнароднага мерапрыемства, прысвечанага экалагічнаму і агратурызму ў адным з рэгіянальных гарадоў у 2020 годзе.

Арганізацыя плануе абвясціць 2020-ы годам сельскагаспадарчага турызму. «Ідэя ў тым, каб падтрымліваць новыя напрамкі, выходзіць з мегаполісаў і мерапрыемствы праводзіць у рэгіёнах. І ў гэтым Беларусь зноў вельмі добры прыклад для ўсіх», — растлумачыў генеральны сакратар ЮНСТА.

ЮНСТА аб’ядноўвае 158 дзяржаў, 6 назіральнакаў і больш за 500 афіліраваных арганізацый. Беларусь з’яўляецца членам ЮНСТА з 2205 года і атрымлівае дапамогу па пытаннях сферы турызма. Кантакты з кіраўніцтвам арганізацыі падтрымліваюцца на высокім палітычным узроўні. Зураб Палалікашвілі ў ліку першых адказаў на запрашэнне Прэзідэнта Беларусі наведаць цырымонію закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў і пацвердзіў свой удзел.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.