Вы тут

Прэзідэнт правёў сустрэчу з міністрам па пытаннях аднаўлення Японіі


Сёння ў Палацы незалежнасці Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам па пытаннях аднаўлення Японіі, міністрам па каардынацыі комплекснай палітыкі па пераадоленні наступстваў аварыі на АЭС у Фукусіме Хіраміці Ватанабэ.


«Мы рады прысутнасці ў Мінску высакапастаўленага члена ўрада Японіі. Ужо нам час наладжваць добрыя, цёплыя, сяброўскія адносіны паміж Беларуссю і Японіяй», — вітаў госця кіраўнік Беларусі.

У тым, што Японія — вельмі развітая, высокатэхналагічная краіна, Аляксандр Лукашэнка ўпэўніўся асабіста падчас візіту ў 1998 годзе.

«Ды не толькі гэта наведванне. Я сур’ёзна цікаўлюся развіццём Японіі і японскага грамадства. Радуемся за вашы поспехі і перажываем, калі ў вас ёсць нейкія праблемы», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён упэўнены, што, негледзячы на геаграфчную адлегласць, у Беларусі з Японіяй павінны быць наладжаны вельмі цесныя зносіны, асабліва ў галіне інвестыцыйнай супрацоўніцтва.

«Калі ўрад Японіі гатовы на гэта, то мы зробім гэта вельмі хутка», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка і запрасіў карыстацца патэнцыялам Беларусі для рэалізацыі зацікаўленасці ў еўрапейскай частцы планеты.

Прэзідэнт лічыць, што карысна было б пачаць з некалькіх сумесных інвестыцыйных праектаў у Беларусі, каб бліжэй пазнаёміцца, стварыць фундамент адносінаў. Кіраўнік Беларусі адзначыў і сур’ёзны досвед супрацоўніцтва ў пераадоленні наступстваў катастроф і трагедый: па яго словах, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Японія першай працягнула руку дапамогі. Акрамя таго, праводзіліся сумесныя навуковыя распрацоўкі, і атрымалася так, што яны спатрэбіліся Японіі пасля Фукусімы.

Узаемадзеянне з краінай узыходзячага сонца па праблематыцы мінімізацыі наступстваў тэхнагенных і прыродных катастроф пачалося ў пачатку 1990-х гадоў і асабліва пасля аварыі на «Фукусіме-1». У рамках японскай урадавай праграмы «Карані травы» беларускія медыцынскія ўстановы ў раёнах, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, атрымліваюць неабходнае абсталяванне. З 2012 года рэалізуецца праграма аздараўлення ў нашай краіне дзяцей з прэфектур, пацярпелых у выніку аварыі на «Фукусіме-1». Створаны Сумесны камітэт па рэалізацыі Пагаднення памім Урадамі Беларусі і Японіі аб супрацоўніцтве ў галіне пераадолення наступстваў аварыі на атамных электрастанцыях.

«Мы адкрытыя для супрацоўніцтва. Калі добрая воля урада Японіі на гэта будзе, — давайце пачынаць», — падвёў вынік Прэзідэнт.

Хіраміці Ватанабэ выказаў Аляксандру Лукашэнку ўдзячнасць за каштоўную дапамагу пасля разбуральнага землятруса на паўночным усходзе Японіі ў 2011 годзе і падзякаваў за запрашэнне на цырымонію закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.

«Гэта спрыяльная падзея, падчас якой шмат краін і народаў цесна пасябравалі праз спорт», — адзначыў міністр. Ён паведаміў, што бачыць перспектывы беларуска-японскага супрацоўніцтва таксама ў паглыбленні адносін у культуры, спорце.

«Для ўмацавання сувязяў паміж нашымі краінамі неабходна стварыць спрыяльны інвестыцыйны клімат. Трэба старацца сумесна», — падчас размовы з журналістамі выказаў упэненасць Хіраміці Ватанабэ.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».