Вы тут

У Пекіне - оперны сезон


Тут сабраліся артысты з усёй Паднябеснай.


Кітайскі оперны сезон стартаваў у Пекіне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 

На працягу двух месяцаў артысты оперных труп з розных раёнаў краіны прадставяць сталічным гледачам разнастайныя традыцыйныя віды кітайскіх опер. У час мерапрыемства, арганізаванага Аддзелам прапаганды ЦК КПК і Міністэрствам культуры і турызму КНР, аматары тэатральнага мастацтва будуць мець магчымасць атрымаць асалоду ад такіх традыцыйных відаў кітайскіх опер, як Пінцзюй (хэбэйская опера), цыньская опера і чаачжоўская опера, якія са сваім яркім мясцовым каларытам ўнесены ў рэестр нематэрыяльнай культурнай спадчыны КНР.

Квіткі на прадстаўленні прадаюцца па нізкіх цэнах, што дасць магчымасць большай колькасці людзей атрымліваць асалоду ад оперы, паведамілі арганізатары мерапрыемства. Акрамя таго, у рамках мерапрыемства будзе праведзены семінар па мастацкай творчасці оперных труп пачатковага ўзроўню.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?