Вы тут

Па слядах «дзянісаўскага чалавека»


На Цынхай-Тыбецкім плато знайшлі ўнікалныя артэфакты.


Кітайскія даследчыкі абвясцілі, што карставая пячора на паўночным захадзе Кітая была пацверджана як самае ранняе месцазнаходжанне археалагічных раскопак, знойдзенае на Цынхай-Тыбецкім плато, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Даследаванне, праведзенае кітайскімі археолагамі, паказала, што фрагмент чалавечай закамянеласці, знойдзены ў карставай пячоры Байшы ў павеце Сяхэ правінцыі Ганьсу, як мяркуюць, належыць старажытным «дзянісаўцам», якія жылі каля 160 тысяч гадоў таму.

Атрыманыя вынікі сталі прамым сведчаннем таго, што «дзянісаўскі чалавек» жыў за межамі Алтая і працягваў жыць на Цынхай-Тыбецкім плато, адным з самых высокіх і экалагічна складаных рэгіёнаў у свеце.

Па словах Чжан Дунцзю, дацэнта Каледжа Зямлі і экалагічных навук Ланьчжоўскага ўніверсітэта і кіраўніка раскопак, група пачала работу ў 2018 годзе і выявіла больш за 1400 каменных артэфактаў і каля 600 фрагментаў закамянеласцяў жывёл у пячоры.Аналіз каменных артэфактаў і закамянеласцяў паказаў, што яны з’явіліся больш за 40 тысяч гадоў таму і, як мяркуюць, належалі да эпохі палеаліту.

Такім чынам, карставая пячора Байшы, размешчаная на вышыні 3280 метраў над узроўнем мора, з’яўляецца самым раннім археалагічным месцазнаходжаннем сярод знойдзеных на Цынхай-Тыбецкім плато. Вядучы навуковы супрацоўнік Кітайскай акадэміі навук Чэнь Фаху дадаў, што шматлікія артэфакты і закамянеласці жывёл пацвердзілі паспяховую адаптацыю людзей да навакольнага асяроддзя на вялікай вышыні.

Дадзеныя адкрыцця, як чакаецца, дадуць разуменне аб тым, як старажытныя людзі эвалюцыянавалі на ўсходнеазіяцкім кантыненце. «На дадзены момант, мы не цалкам упэўненыя ў тым, ці маюць гэтыя каменныя артэфакты і косткі жывёл прамыя сувязі з «дзянісаўскім чалавекам» у павеце Сяхэ, але мы будзем працягваць далейшае даследаванне», — сказаў Чэнь Фаху.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?