Вы тут

Раім схадзіць


Майстар-клас «Індыйскія прысмакі», велаэкскурсія ў Лошыцкім парку, ноч паэзіі ў Купалаўскім тэатры, футбол і іншае - афіша «Звязды» з 1 па 7 ліпеня.


Серыя сустрэч. «Minsk Change Makers»

Дзе: Корпус, пр-т Машэрава, 9, памяшканне 8

Калі: 2 ліпеня ў 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

Minsk Change Makers - гэта супольнасць людзей, для якіх важныя новыя знаёмствы і ажыўленыя абмеркаванні. Каштоўнасць сустрэч складаецца ў саміх зносінах, і для гэтага арганизатары прыдумалі такі фармат, дзе ёсць людзі, але няма сумных лекцый і доўгіх прэзентацый. Туды запрашаюць вас у прастору адкрытага дыялогу з адзіным правілам: прыйшли - не рабейце! Знаёмцеся, кажыце і слухайце, спрачайцеся і абмяркоўвайце.

Тэма сустрэчы 2 ліпеня - разумны горад (smart city). Разам з экспертам Уладзімірам Батаевым будзе весціся абмеркаванне:

  • як гарады дамагаюцца паляпшэння якасці гарадскіх паслуг і ўзроўню жыцця гараджан з дапамогай разумных сістэм і тэхналогій;
  • дзе месца Мінска ў свеце ў разумнагарадской тэме;
  • ці можам мы прапанаваць сваё, спецыфічнае ўсходнееўрапейскае бачанне, адрознае ад іншых і прымяняльнае не толькі ў Беларусі.

Майстар-клас «Індыйскія прысмакі»

Фота: pahalwans.com

Дзе: Індыйскі культурны цэнтр, вул. Рэпіна 4, уваход з боку вул. Ціміразева

Калі: 3 ліпеня з 15:00 да 18:00

Колькі каштуе: 45 BYN. Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы.

На майстар-класе гатаваць будзе кожны. Індыйскія прысмакі асаблівыя, працэс іх прыгатавання вельмі незвычайны.

Самыя папулярныя вегетарыянскія індыйскія прысмакі з беларускіх прадуктаў:

  1. Ладу (Besan ladoo) - ладу з нутовой мукі, самы папулярны індыйскі дэсерт, які гатуюць на ўсе фестывалі і святы;
  2. Барфі (Kaju barfi) - барфі з кеш'ю;
  3. Джалебі (Jalebi) - адзін з самых папулярных традыцыйных індыйскіх дэсертаў з нутовой мукі у цукровым сіропе.

KINOkorpus: Unknown Movie

Дзе: Корпус, пр-т Машэрава, 9, памяшканне 8

Калі: кожную сераду ў 20.00 

Колькі каштуе: бясплатна

Культурны цэнтр Корпус запускае другі сезон бясплатных таямнічых кінапаказаў KINOkorpus: outside the box.

Разам з куратарам #kinokorpus Марыяй Траўберг будуць працягваць тварыць, што хочуць. Са скрынкі з назвамі самых дзіўных, страшных, кранальных, смешных, нудных ці зачароўваючых фільмаў арганізатары дастаюць ўсляпую запаветную паперку ​​і паказваюць тое, што загадаў лёс.

  • Будзьце гатовыя да таго, што ў гэтай скрынцы няма ніводнага фільма, назва якога хоць раз у жыцці прабягала перад вашымі вачыма.
  • Будзьце гатовыя сысці праз 5 хвілін або ўліпнуць ў крэсла, пакуль вас не выганіць адміністрацыя, якая зачыняе цёмнае памяшканне.
  • Будзьце гатовыя, што вам не хопіць месца, бо Уваход вольны!

Ноч паэзіі

Дзе: Тэатр імя Янкі Купалы, вул. Энгельса, 7

Калі: 6 ліпеня ў 21.00

Колькі каштуе: бясплатна

5 ліпеня ў чароўную купальскую ноч у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца трэцяя “Ноч паэзіі”. У мерапрыемстве возьмуць удзел выбітныя беларускія паэты, а таксама акцёры Купалаўскага тэатра, якія прачытаюць свае улюбёныя вершы ці творы свайго аўтарства. Мерапрыемства пройдзе на летняй тэрасе кавярні «Аўстэрыя Уршуля» Купалаўскага тэатра. Збор гасцей – а 21.00.  

Каб трапіць на мерапрыемства, неабходна зарэгістравацца ў форме і на ўваходзе прадаставціь квіток на любы спектакль Купалаўскага тэатра ў ліпені.\


Футбол. ФК "Дынама-Мінск" - ФК "БАТЭ"

Дзе: Трактар, вул. Ванеева, 3

Калі: 5 ліпеня ў 18.45

Колькі каштуе: ад 2BYN да 5BYN

У рамках 14 тура Чэмпіяната Беларусі па футболе мінскае «Дынама» пазмагаецца з барысаўскім «БАТЭ». На сталічным стадыёне «Трактар» гледачоў чакае беларускае "класіка" заўсёдных фаварытаў спаборніцтваў. Зараз «Дынама» займае чацвёртае месца турнірнай табліцы, «БАТЭ» - другое. Ці зменіцца штосьці пасля матчу? Глядзіце ў пятніцу, 5 ліпеня.


Купалле ў Суле

Дзе: Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі Сула, в. Сула

Калі: 6-7 ліпеня ў 12.00

Колькі каштуе: дарослым - 10BYN, школьнікам - 5 BYN, дашкольнікам - бясплатна.

«Купалле ў Суле» - гэта сямейнае свята ў "Парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі Сула", дзе кожны зможа знайсці сабе занятак па душы і пагрузіцца ў атмасферу традыцыйнага славянскага свята. Гульні, спаборніцтвы і забавы, у якіх удзельнікі змогуць памерацца сілай і спрытам; разнастайныя анімацыйныя пункты, якія знаёмяць з рознымі бакамі самага вясёлага гадавога свята; смачныя стравы беларускай і літвінскай кухні, якія не пакідаюць абыякавым нікога.

Прайшоўшы праз Купальскі партал, госці свята патрапяць у загадкавы свет паданняў і легенд! Купальскія традыцыі: ачышчэнне агнём і вадой, гульні і танцы, выпрабаванні сілы і спрыту даступныя ўсім - і дзецям, і дарослым! 

Гасцей свята чакаюць тэатралізаваныя і танцавальна-абрадавыя праграмы, купальскія гульні і музычныя сюрпрызы ад калектываў «Арацея», і «1410», «Шатландская пяхота» майстроў карагодаў. 

Апагеем свята стане распальванне святочнага вогнішча і, вядома ж, скачкі праз агонь!


Таямніцы Лошыцкага парка: велаэкскурсія з пахам ліпаў

Фота: welcomtobelarus.by

Дзе: Менскі велашпацыр

Калі: 7 ліпеня ў 20.00

Колькі каштуе: 10BYN папярэдне, 15BYN у час экскурсіі

Вячэрняя велаэкскурсія па старым парку, дзе ледзь не на кожнай алеі схавалася па прывіду, а ў сядзібе графа Любанскага - як толькі музейны наглядчык занурыцца ў смартфон - пачынаюць гаспадарыць здані далёкай мінуўшчыны... Арганізатары шчыра запрашаюць у самы рамантычны парк нашага горада - у час, калі ён напоўнены чароўным пахам векавых ліпаў!

Магчымы пракат ровараў. Запіс у групу: +375297040018. Fb, ВК – Менскі велашпацыр


Казімір Малевіч і ХХI стагоддзе

Фота: 24smі.org

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, вул Некрасава, 3

Калі:1 - 31 ліпеня

Колькі каштуе: 5BYN поўны, 2BYN папярэдні

У ліпені Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на Незалежнасці, 47 запрашае на экскурсіі па выставе «Казімір Малевіч і ХХI стагоддзе». Вы пачуеце пра Казіміра Малевіча і развіццё яго ідэй беларускімі мастакамі.

На выставе - упершыню ў Мінску - прадстаўлена карціна, аўтарства якой прыпісваецца Казіміру Малевічу. «Чалавек з лапатай», як мяркуецца, адзіная карціна мастака, якая знаходзіцца ў Беларусі, хоць аўтарства пакуль не ўстаноўлена канчаткова. Падчас экскурсіі вы даведаецеся гісторыю гэтай карціны.

Расклад экскурсій на ліпень:

Па аўторках а 18:30 - куратарская экскурсія. Праводзіць Міхаіл Мірошнікаў, мастацтвазнаўца, загадчык выставачнага аддзела НЦСМ.

Па чацвяргах а 18:30 - экскурсія па экспазіцыі. Праводзіць Вольга Вішнёва, вядучы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела НЦСМ.

Па пятніцах у 16:00 - куратарская экскурсія. Праводзіць Міхаіл Мірошнікаў, мастацтвазнаўца, загадчык выставачнага аддзела НЦСМ.

У суботу 13 і 20 ліпеня ў 12:00 - экскурсія «Як пайсці на выставу і патрапіць у «геаметрычны рай»: глядзім абстрактнае мастацтва». Праводзіць Вольга Вішнёва, вядучы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела НЦСМ.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.