Вы тут

Больш за 450 тысяч чалавек наведалі фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў


Больш за 450 тыс. чалавек наведалі фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў, здарэнняў падчас святкаванняў і спаборніцтваў не зарэгістравана. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Дзмітрый Кур’ян, паведамляе БЕЛТА.


Праваахоўнік адзначыў, што гульням папярэднічала каласальная падрыхтоўка.

«Гэта дазволіла нам на дастаткова добрым узроўні забяспечыць як грамадскую бяспеку, так і правапарадак там, дзе праводзіліся масавыя мерапрыемствы і спаборніцтвы», — сказаў ён. Па ўсёй краіне для жадаючых пабалець за спартсменаў былі арганізаваны фан-зоны, іх наведалі больш за 450 тыс. чалавек, удакладніў Дзмітрый Кур’ян. Паводле яго слоў, здарэнняў і надзвычайных сітуацый у месцах правядзення II Еўрапейскіх гульняў і фан-зонах не зарэгістравана. Былі толькі адзінкавыя выпадкі зваротаў, напрыклад, людзі забывалі або гублялі рэчы. Праваахоўнікі аператыўна ім дапамагалі.

«Як паказала статыстыка, падчас правядзення гульняў у Мінску ў цэлым кожныя суткі рэгістравалася практычна ў два разы менш злачынстваў, чым у звычайныя дні», — падкрэсліў Дзмітрый Кур’ян.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».