Вы тут

Што ўбачым на парадзе?


Нагадаем, што ўрачыстае праходжанне войскаў Мінскага гарнізона каля стэлы «Мінск — горад-герой» пачнецца а 21-й гадзіне вечара 3 ліпеня. Завесу таямніцы над тым, што ж убачаць гледачы, прыадкрыў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў:


— Сёлета парад пачнецца з пралёту авіяцыі ў небе над сталіцай. Людзі ўбачаць сучасныя баявыя самалёты і верталёты ваенна-паветраных сіл Беларусі і ваенна-касмічных войскаў Расіі. У парадным страі перад гледачамі пройдуць 25 пешых парадных разлікаў і 26 разлікаў тэхнікі. Скончыцца святочнае шэсце плац-парадам зводнай роты ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры.

Усяго ў ваенным парадзе прыме ўдзел больш за 5 тысяч вайскоўцаў, а механізаваную калону складуць больш за 280 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі. Што да паветранага эшалона, то ў ім будзе задзейнічана каля 50 самалётаў і верталётаў. Тры сцягі — беларускі дзяржаўны, Узброеных Сіл і войскаў ВПС і ППА — панясуць верталёты Мі-8МТВ5. Праляціць звяно баявых верталётаў Мі-24, ад Расіі возьмуць удзел легендарныя Ка-52. У неба ўздымецца самалёт АН-26 у суправаджэнні двух знішчальнікаў МіГ-29. Будуць і бамбардзіроўшчыкі. Скончыцца ж паветраны парад пралётам самалёта Іл-76 у суправаджэнні пяці вучэбных самалётаў.

Мяркуецца, што ўдзел у парадзе возьмуць вайскоўцы з васьмі замежных дзяржаў. Ужо па традыцыі перад трыбунамі пройдуць ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Расіі і Народна-вызваленчай арміі Кітая. Упершыню плануецца ўдзел сцягавых груп ад Узброеных Сіл Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана.

Шэсце ж пешай калоны ўжо па традыцыі адкрыюць сувораўцы. У парадным страі ўпершыню з'явяцца баявыя сцягі партызанскіх фарміраванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Варта звярнуць увагу, што перад стартам аперацыі «Баграціён» на Беларусі дзейнічалі 148 брыгад і 53 асобныя атрады народных мсціўцаў.

Таксама перад трыбунамі пройдуць тры разлікі ваеннаслужачых-жанчын. Два з іх будуць ад Узброеных Сіл і адзін — ад МУС. Прычым летась на парадзе быў усяго адзін жаночы разлік.

Яшчэ адна асаблівасць парада — вялікая колькасць новай або глыбока мадэрнізаванай тэхнікі ў складзе механізаванай калоны. Яна складае прыкладна 70 працэнтаў. І ўжо па традыцыі на чале механізаванай калоны паедзе легендарны савецкі танк Т-34, які стаў сімвалам Вялікай Айчыннай вайны.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».