Вы тут

​Больш за 120 афіцэраў атрымалі дыпломы аб заканчэнні


Больш за 120 афіцэраў атрымалі ў Палацы Рэспублікі дыпломы аб заканчэнні факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі. Павіншаваць іх прыбыў кіруючы склад сілавых структур краіны.


— Навучанне на факультэце скончылі не толькі афіцэры Узброеных Сіл, — адзначыў міністр абароны Андрэй Раўкоў. — Сярод іх — і прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, унутраных войскаў МУС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гэта — надзейная прыкмета таго, што наладжана сістэмнае і выніковае ўзаемадзеянне паміж сілавымі структурамі Беларусі. Выконваючы задачы па ажыццяўленні нацыянальнай бяспекі, мы разумеем адзін аднаго з паўслова.

Тэрмін навучання на факультэце складае паўтара года. Выпускнікам выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору аб вышэйшай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі магістра ў галіне дзяржаўнага і ваеннага кіравання, магістра кіравання.

— Мы выпускаем афіцэраў аператыўна-стратэгічнага і аператыўна-тактычнага ўзроўню, — заўважыў начальнік факультэта Генеральнага штаба Сяргей Зайцаў. — Слухачы факультэта вывучаюць такія дысцыпліны, як нацыянальная бяспека, ваенная стратэгія, геапалітыка, аператыўнае майстэрства. Можна сказаць, што яны — ваенная эліта нашай дзяржавы. І больш за два дзясяткі выпускнікоў уганараваны залатымі медалямі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Выпуск ваеннай эліты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».