Вы тут

Што пакажа «Звязда» на свяце «Александрыя збірае сяброў»


6–7 ліпеня аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна традыцыйна запрашае гасцей на свята Купалля. Фестываль «Александрыя збірае сяброў» адбудзецца ў гэтым годзе ў юбілейны, дзясяты раз. 

У праграме свята — канцэрты творчых калектываў і выканаўцаў краін-удзельніц; выстаўка-кірмаш з прэзентацыяй рэгіянальных традыцый, рамёстваў, страў; правядзенне аўтограф-сесій беларускіх пісьменнікаў і прэзентацый новых выданняў і шмат іншых актыўнасцяў. 

Не застаўся ў баку і наш Выдавецкі дом. 6 ліпеня ў выставачным павільёне ААТ «Магілёўсаюздрук» госці мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з творчасцю аўтараў, чые кнігі выходзілі ў «Звяздзе». Так, з 14.20 да 15.45 свае творы будуць чытаць пісьменнікі Магілёўшчыны, сярод якіх — маладая паэтка Жанна Міус, «стваральніца» кнігі пацешных вершаў «Странные детки». Аўтар прыдумала шмат новых забаўных словаў: «слезливень», «улыбарики», «смехавария», «белибердомик», «сладкосонье»...

А з 16.45 да 17.15 у тым жа павільёне Іна Фралова раскажа пра свой новы зборнік вершаў для дзяцей «Апельсин», а Павел Гушынец прэзентуе кнігу іранічных апавяданняў для ўсёй сям’і «Папа, расскажи про меня историю». Прыходзьце, будзе весела!

Алена Карпенка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?