Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян прыбыў у Мінск у нядзелю. За два дні ён пабываў на цырымоніі закрыцця Другіх Еўрапейскіх гульняў, пазнаёміўся з распрацоўкамі Парка высокіх тэхналогій, і нават апрабаваў магчымасці віртуальнага матацыклу. Сёння — час для афіцыйных перамоў у Палацы Незалежнасці.
Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян прыбыў у Мінск у нядзелю. За два дні ён пабываў на цырымоніі закрыцця Другіх Еўрапейскіх гульняў, пазнаёміўся з распрацоўкамі Парка высокіх тэхналогій, і нават апрабаваў магчымасці віртуальнага матацыклу. Сёння — час для афіцыйных перамоў у Палацы Незалежнасці.
«Я хачу запэўніць вас, што для нас няма абсалютна закрытых тэм з Арменіяй. Любыя вашы пажаданні, любыя вашы імкненні, калі вы бачыце нешта ў Беларусі прымальнае для Арменіі — мы заўсёды гатовыя адкрыць для вас дзверы», — адзначыў кіраўнік Беларусі.
«У нас склаліся вельмі добрыя, цёплыя адносіны са многімі прадстаўнікамі Арменіі, у тым ліку і прыватнага бізнесу. Вы ведаеце маіх сяброў у Арменіі, якія інвестуюць у Беларусь. Я ім вельмі ўдзячны. У мяне адно правіла — дружба дружбай, але дзяржава — гэта ўсё асобна. Мая служба з гэтым звязана быць не павінна. Калі да мяне звярнуліся за дазволам на пастаўку нейкіх тавараў, я адразу сказаў: агульныя прынцыпы. прыходзіш у Беларусь, адчыняеш прадпрыемства, ствараеш працоўныя месцы, інвестуеш — калі ласка, пастаўляй», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён прывёл прыклад паспяховага бізнесу з армянскім капіталам — прадпрыемства па разліву каньяку Гагіка Царукяна. «Гэтак жа мы арганізавалі работу беларуска-армянскага гандлёвага дома, і, як мне дакладваюць, 30-40% тавараабароту паміж Беларуссю і Арменіяй ідзе праз яго. Гэта значыць, мы ўжо прыцерліся у эканоміцы ў плане нашага супрацоўніцтва, асновай якога з’яўляецца стварэнне сумесных прадпрыемстваў. мы гатовыя ісці гэтым шляхам», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў добрыя адносіны, якія склаліся паміж краінамі як на высокім палітычным узроўні, так і на ўзроўні асабістых узаемаадносін грамадзян. «К армянам у Беларусі вельмі добрае, цёплае стаўленне. Наогул наш народ такі, што не прад’яўляе асаблівых прэтэнзій ні да аднаго з народаў. Галоўнае, каб гэта было на аснове павагі, братскія адносіны. З армянамі заўсёды былі добрыя адносіны, што мы і спрабуем падтрымліваць», — дадаў Прэзідэнт.
Армэн Саркісян падзякаваў за запрашэнне на цырымонію закрыцця Другіх Еўрапейскіх гульняў, адзначыўшы, што яго ўразілі размах і арганізацыя спаборніцтваў. На думку кіраўніка Арменіі, Беларусь гатова да больш маштабных мерапрыемстваў.
Прэзідэн Арменіі таксама падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Парку высокіх тэхналогій. «Мне вельмі спадабалася, што Беларусь — наперадзе многіх, што ў Беларусі зразумелі: у будучыні віртуальная рэальнасць будзе толькі дапаўняць», — сказаў ён.
Лідар Арменіі таксама адзначыў асаблівую ролю кіраўніка беларускай дзяржавы: «У вас ёсць бачанне будучыні і мудрасць. Гэта не проста пахвальныя словы. Гэта рэальнасць».
Марыя ДАДАЛКА
Фота БЕЛТА
Абарона вачэй і модны аксесуар.
Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.