Вы тут

З залатой Бенгаліі


Сангіта Бахадур, амбасадар і пісьменніца, заклікае да супольнай гуманітарнай працы


У Міністэрстве інфармацыі краіны прайшла рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Сангітай Бахадур.

Размова вялася пра многія медыйныя праекты, да ўдзелу ў якіх беларускі бок запрасіў індыйскіх журналістаў, кіраўнікоў масмедыя. А гэта найперш  — міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя міру». Таксама ішло абмеркаванне магчымых стасункаў у галіне абмену інфармацыяй паміж агенцтвамі Беларусі і Індыі, стварэннем у вядучых газетах краін і на іх інтэрнэт-парталах адпаведных рубрык  — «Весткі з Беларусі» і «Весткі з Індыі». Спадарыня Сангіта Бахадур, якая і сама займаецца мастацкай літаратурай, паабяцала зрабіць свой унёсак у развіццё літаратурных, кнігавыдавецкіх стасункаў паміж Індыяй і Беларуссю, адзначыўшы, што нашы краіны і раней ядналі многія гуманітарныя ініцыятывы. Пісьменнікі Індыі абавязкова возьмуць удзел у рабоце Міжнароднага круглага стала «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», што звычайна праходзіць у пярэдадзень Дня беларускага пісьменства ў верасні, а таксама ў Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час», які адбудзецца ў Мінску ў лютым 2020 года.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч у сваю чаргу расказаў пра тое, што ў краіне досыць часта перакладчыкі і выдаўцы звярталіся да пераўвасаблення паэзіі і прозы Рабіндраната Тагора на беларускую мову. Сярод тых, хто спрыяў знаёмству беларускага чытача з класікам бенгальскай літаратуры, літаратуры Індыі,  — і народны паэт Беларусі Якуб Колас. Адзін з раманаў Р. Тагора на беларускую пераклаў Сяргей Грахоўскі. А зусім нядаўна ў Мінску пабачыла свет кніга «“Мая залатая Бенгалія” на мовах свету», у якой верш легендарнага паэта прадстаўлены ў перакладах на 50 самых розных моў.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?