Вы тут

Мікалай Далгаполаў: Прыемна, што ў мінску ёсць чытач маіх кніг


Гасцямі Мінска ў час II Еўрапейскіх гульняў сталі многія вядомыя журналісты, кіраўнікі масмедыя розных краін.


Сярод іх  — і вядомы расійскі журналіст, супрацоўнік «Российской газеты» і пісьменнік Мікалай Далгаполаў, аўтар мноства кніг і публікацый пра разведчыкаў-нелегалаў. Мікалая Міхайлавіча прымалі ў Міністэрст­ве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пісьменніка пазнаёмілі з кнігарняй «Светач», што знаходзіцца ў цэнтры беларускай сталіцы. М. Далгаполаў падпісаў пакупнікам кнігі, па­ гутарыў з кіраўніцтвам ААТ «Белкніга» і кні­ гарні «Светач».

— Ніколькі не горшая ў вас кнігарня за маскоўскія аўтарытэтныя, знакамітыя і су­ часныя, — заўважыў Мікалай Міхайлавіч. — Мне прыемна, што ў Мінску ёсць чытач у маіх кніг. І зараз трымаю ў памяці свой прыезд у Беларусь у лютым 2019 года на Мінскую міжнародную выстаўку-кірмаш. Тады мяне ўразіла колькасць людзей, якія прыйшлі на сустрэчу са мною.

У найбліжэйшы час у Мінску пабачыць свет перавыданне кнігі М. Далгаполава пра Героя Савецкага Саюза Надзею Васільеўну Траян. Раней кніга выходзіла ў «Маладой гвардыі» ў серыі «Жыццё знакамітых людзей». Першая прэзентацыя новага выдання адбудзецца ў Маскве на традыцыйнай кніжнай выстаўцы ў верасні 2019 года.

Нагадаем, што сярод герояў кніг Мікалая Далгаполава — і іншыя ўраджэнцы Беларусі: Міхаіл Мукасей, Іван Дзядзюля, Юрый Драздоў.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.