Вы тут

Кожны шчаслівы Радзімай адзінай


Гэты лейтматыў гучыць пад вокладкай зборніка сучасных беларускіх празаікаў і паэтаў «Мая Радзіма», які рыхтуецца да друку ў выдавецкім Доме «Звязда» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Выдан­ не ў першую чаргу скіравана на вучняў сярэдняга і старэйшага ўзросту. Аднак прывабіць усіх, каму дарагая малая радзіма. Да таго ж старонкі аздобяць здымкі вядомых фотамайстраў Яўгена Пясецкага і Уладзіслава Цыдзіка.


Месца, дзе чалавек нарадзіўся, называ­ юць малой радзімай. Мабыць таму, што і сам ён тады быў маленькі, як баравічок, што праклюнуўся світальным ранкам пад сасонкай, разгублена-здзіўлены. Бо і дзіцячая калыска, і бацькоўскі парог, і звілістая сцяжынка ў школу — гэта ўсяго толькі кроплі ў вялікім Сусвеце чалавеча­ га быцця. Але гэта — тое памятнае, свет­ лае, невыказнае, што пяшчотна грэе праз няўлоўныя гады.

Зборнік «Мая Радзіма»  — гэта спроба сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў праз прыгожае мастацкае слова прытуліц­ ца душой да роднага краю, каб падзяліцца радасцю і болем, выказаць запаветныя думкі, а магчыма, у нечым і павініцца…

Аўтары зборніка нарадзіліся ў розных кутках Беларусі. Кожны твор у збор­ ніку — жыццёвая мініяцюра пра тое, што блізка кожнаму. І ў той жа час творы пра малую радзіму, аб’яднаныя ў адну кнігу, сталі своеасаблівым майстэрскім узорам адчування шматгалосай Радзімы. Асаблівасць зборніка яшчэ і ў тым, што, трымаючыся за падмурак нацыянальнай спадчыны, у тым ліку і літаратурнай, пісь­ меннікі прадстаўляюць повязь пакаленняў з новымі жыццёвымі абсягамі. Паняцце Радзімы становіцца яшчэ больш ёмістым, глыбінным, сакральным. Пацвярджэннем таму — радкі Міхася Башлакова, чые вер­ шы і адкрываюць зборнік:

Радзіма ў сэрцы кожнага у нас —

І без яе святла жыць немагчыма…

 Як рана, што не гоіць нават час,

Баліць, шчыміць да скону нам Радзіма

«Паміж цэнтрам і ўскраінай» назваў свой душэўны аповед Навум Гальпяровіч. Душэўны, бо як заўважае сам аўтар, «гэта мой выток, мой Полацк, пра які я хачу гаварыць і гаварыць, бо іншага ў жыцці было так мала, што горад дзяцінства і сён­ ня са мной у маёй мінскай кватэры, у маім рабочым кабінеце, ва ўспамінах пра баць­ ку і маці, далёкіх сяброў дзяцінства…».

Узрушаны ўспамінамі юнацкай вясны, перадае чытачу ўрачысты настрой Уладзімір Мазго:

Бацькоўская хата

Світае здалёку —

Адвечны пачатак

Дарог і вытокаў...

Мікола Чарняўскі рупіцца нагадаць: «Крок ад парога  — слова роднае. Слова роднае — вечнасці след».

«Дай жа, памяць, мне сваю руку, і да­ лей мы ў згодзе пойдзем разам», — кліча ў незвычайнае падарожжа радком аднаго са сваіх вершаў Казімір Камейша. З запра­ шэннем прайсціся па сцяжынах святой Бацькаўшчыны, пабываць у яе самых зна­ кавых і самых стоеных мясцінах, адчуць яе дыханне, пабачыць яе шыкоўнае хара­ ство, зразумець: кожны з нас шчаслівы ёю — Радзімаю адзінай! — звяртаюцца да чытачоў усе аўтары выдання.

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?