Вы тут

Дазволена браць зусім маленькую лісічку


Міністэрства лясной гаспадаркі зняло амаль усе забароны на збор грыбоў і ягад у лесе для насельніцтва.

Усе любяць грыбы. Выдатна дастаць слоічак марынаваных белых зімой. Асаблівым кулінарным шыкам лічацца прыгатаваныя цэлыя, маленькія грыбочкі. Чым менш, тым лічыцца лепш... Аднак збіраць дробныя грыбы ў нас па законе было забаронена. Нават вызначылі норму — памер дыяметра шапачкі не менш за два сантыметры. Усё, больш няма такіх забаронаў.


Цяпер насельніцтва можа бясплатна нарыхтоўваць, збіраць і выкарыстоўваць прадукцыю лясоў. Плата за нарыхтоўку і пабочнае лесакарыстанне прадугледжана толькі для юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў, паведаміў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі нашай краіны Валянцін Шатраўка.

Ён адзначыў, што, згодна з нормамі Ляснога кодэкса Беларусі, пры зборы грыбоў забараняецца толькі разграбанне ляснога подсцілу. Усе астатнія забароны, па словах спецыяліста, знятыя. У тым ліку адменена забарона на збор дробных лісічак. «Так, раней былі заканадаўча замацаваны абмежаванні па памерах, але кантраляваць гэтае пытанне не ўдалося. Было прынятае рашэнне, што трэба адмяніць нормы, якія не выконваюцца», — сказаў Валянцін Шатраўка.

А яшчэ 29 сакавіка гэтага года ўступіла ў сілу пастанова Мінлясгаса «Аб зборы дзікарослых ягад». Згаданы дакумент дазваляе збіраць лясныя ягады як уручную, так і з дапамогай ручных прыстасаванняў (так званых камбайнаў, грабянцоў і іншага). «Пры гэтым людзі павінны выконваць шэраг патрабаванняў, асноўнае з якіх — адлегласць паміж зубамі гэтых камбайнаў павінна быць не менш за 0,5 сантыметра. Таксама фаскі прыстасаванняў не павінны мець вострых краёў для таго, каб не пашкоджваць хмызнякі», — удакладніў спецыяліст. Тым часам пачатак тэрмінаў нарыхтоўкі брусніц і журавін устанаўліваецца мясцовымі ўладамі.

Варта адзначыць, што забаронаў стала менш, але яны сталі больш жорсткія. За парушэнні ўстаноўленых тэрмінаў і прымяненне забароненых сродкаў і метадаў збору ягад і грыбоў прадугледжаны штраф у памеры да 20 базавых велічынь (510 рублёў).

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.