Вы тут

Як рыхтуюцца да сезона масавых нарыхтовак ураджаю


Падрыхтоўка да сезона масавых нарыхтовак кожнага новага ўраджаю пачынаецца ранняй вясной.


Па словах начальніка ўпраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксаны СКІНДЭР, для зручнасці насельніцтва і максімальнага набліжэння да месцаў вытворчасці прадукцыі і павышэння ступені яе засваення ў сістэме спажывецкай кааперацыі краіны задзейнічана больш за 700 прыёма-нарыхтоўчых пунктаў, звыш пяці тысяч магазінаў, размешчаных у сельскай мясцовасці. Працуюць каля 750 штатных нарыхтоўшчыкаў, дадаткова да сезона масавых нарыхтовак плодаагародніннай і дзікарослай прадукцыі прымаюцца на работу пазаштатныя нарыхтоўшчыкі.

Кожнае райспажыўтаварыства арганізуе работу ў сярэднім ад трох да дзесяці сезонных прыёма-нарыхтоўчых пунктаў — як стацыянарных, так і размешчаных дома. Сёлета заключана 533 дагаворы больш чым з 280 фермерскімі гаспадаркамі на закупку 15,5 тысячы тон прадукцыі.

Як паведаміла Аксана Скіндэр, сёлета за пяць месяцаў арганізацыі спажывецкай кааперацыі закупілі сельгаспрадукцыі і сыравіны на 129 мільёнаў рублёў з тэмпам росту да аналагічнага перыяду 2018 года 107,8 %, у тым ліку насельніцтву выплачана за здадзеную прадукцыю 71,7 мільёна рублёў.

«Цяпер у Беларусі завяршаецца нарыхтоўка суніц садовых (інакш — клубніц). Арганізацыі спажывецкай кааперацыі нарыхтавалі больш за 1200 тон суніц садовых, у тым ліку таварных ягад закуплена звыш 560 тон», — праінфармавала начальнік упраўлення.

Фота Анатоля Клешчука.

Яна адзначыла, што па нарыхтоўцы суніц садовых лідзіруюць Брэсцкі і Гомельскі аблспажыўсаюзы, арганізацыямі якіх закуплена 448 і 257 тон ягады адпаведна.

Закупачная цана на таварную суніцу садовую (па стане на канец чэрвеня) — ад 1,5 рубля да 1,7 рубля за кілаграм, для кансервавання — 50 капеек за кілаграм, для вінаробства — 30 капеек за кілаграм.

З 1 да 5 чэрвеня таварную ягаду закуплялі па 2,5—2,8 рубля за кілаграм, з 6 чэрвеня закупачная цана знізілася да 1,7 рубля і далей да аднаго рубля за кілаграм. Найменшая закупачная цана склалася 11 чэрвеня — 70 капеек за кілаграм.

«Закупалі суніцы садовыя ўсе раённыя арганізацыі спажывецкай кааперацыі і кааператыўныя рынкі абласных цэнтраў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Для кантролю за сітуацыяй у рэсурсных раёнах (Лунінецкім, Драгічынскім, Іванаўскім) і арганізацыі працэсу нарыхтоўкі ягаднай прадукцыі ў насельніцтва на перыяд масавага збору створаны рэспубліканскі штаб спажывецкай кааперацыі з пастаяннай прысутнасцю адказнага работніка штаба ў рэгіёне», — падкрэсліла Аксана Скіндэр.

Штодзённа ў рэсурсныя раёны Брэсцкай вобласці на закупку ягад арганізацыямі спажыўкааперацыі накіроўвалася 50—70 адзінак аўтатранспарту.

Зараз спажывецкая кааперацыя пачала купляць чарніцы і культурную ягаду (парэчкі чырвоныя, чорныя, чарэшню, вішню, маліны).

Ці будзе ўраджай на «пяцёрку»?

Фота Анатоля Клешчука.

Па выніках натурных абследаванняў і даных лесагаспадарчых устаноў Міністэрства лясной гаспадаркі, вызначаны прагнозныя паказчыкі (балы) ступені плоданашэння рэсурсаўтваральных відаў ягадных раслін на бягучы год.

Па інфармацыі Аксаны Скіндэр, у Віцебскай вобласці прагназуецца сярэдні ўраджай чарніц звычайных (бал тры па пяцібальнай шкале). У Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях ураджай чакаецца сярэдні і ніжэй за сярэдні (бал 2—3); у Гродзенскай і Мінскай — ніжэй за сярэдні (бал 2).

Прагнозныя тэрміны пачатку нарыхтовак ягад сёлета ў абласцях Беларусі вызначаны ў сувязі з фазамі феналагічнага развіцця дзікарослых ягадных раслін (цвіцення і ўтварэння завязі): з 23 чэрвеня — Брэсцкая і Гомельская вобласці; з 27 чэрвеня — Гродзенская, Мінская і Магілёўская вобласці; з 29 чэрвеня — Віцебская вобласць.

«Закупачныя цэны на дзікарослую прадукцыю, як і штогод, вызначае не ўнутраны рынак, а еўрапейскі, — тлумачыць Аксана Скіндэр. — Сёння арганізацыі спажывецкай кааперацыі закупляюць у насельніцтва чарніцы па 2—2,5 рубля за кілаграм. Закуплена 79 тон чарніц, з тэмпам росту да аналагічнага перыяду 2018 года 200 %».

Закупленыя ягады ў свежым выглядзе рэалізуюцца цераз рознічныя гандлёвыя прадпрыемствы сістэмы, прадпрыемствы грамадскага харчавання, рынкі, большая частка аб'ёму нарыхтоўкі паступае для далейшага экспарту.

Зараз у краіне працягваецца нарыхтоўка агародніны. Нарыхтоўчыя арганізацыі спажыўкааперацыі нарыхтавалі больш за 4,1 тысячы тоны агуркоў (з іх 2,8 тысячы тон у насельніцтва), 1,8 тысячы тон таматаў (0,7 тысячы тон у насельніцтва), 4,6 тысячы тон капусты (3,8 тысячы тон у насельніцтва).

«Закупачныя цэны на агуркі, капусту і іншую агародніну, як і ў любой рынкавай эканоміцы, фарміруе попыт і прапанова. Сёння мы закупляем у насельніцтва агуркі па 50—80 капеек за кілаграм, таматы — па 1,1—1,8 рубля за кілаграм, капусту — па 40—70 капеек за кілаграм, бульбу — па 1—1,3 рубля за кілаграм», — дадае начальнік упраўлення.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Лета год корміць

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».