Вы тут

Дзясятае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка» чакае гасцей.


Дзясятае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка» чакае гасцей.

Фестываль пройдзе ў апошнія выхадныя ліпеня на Магілёўшчыне, на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна. Удзельнікамі яго стануць выканаўцы з розных краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Літвы, Эстоніі, Іспаніі, таксама, паводле слоў арт-дырэктара «Вялікай бард-рыбалкі» Вольгі Залескай, чакаюцца музыканты з ЗША.


«Вялікая бард-рыбалка» адбываецца штогод, пачынаючы з 2010-га, і паступова вырасла з міжрэгіянальнага творча-спартыўнага форуму да міжнароднага. Як падлічылі арганізатары, за ўсе гады правядзення тут выступілі аўтары-выканаўцы і калектывы з 14 краін свету, а паслухала і паглядзела канцэрты звыш 15 тысяч гасцей.

У праграме фэсту 2019 года — сольныя канцэрты і творчыя праекты папулярных выканаўцаў аўтарскай песні, джазавых і інструментальных ансамбляў, выступленне лаўрэатаў і пераможцаў розных гадоў конкурсу «З песняй па жыцці», конкурс «Гітара па крузе», а таксама ўжо традыцыйныя спаборніцтвы па спартыўнай рыбнай лоўлі, лазнева-аздараўленчая праграма, адкрыты турнір па пляжным валейболе, танцавальны марафон, конкурс «Каралева бард-рыбалкі» з майстрам беларускага фітнес-руху Наталляй Наважылавай, кубак па бегу і іншыя мерапрыемствы. Сярод навінак — музычная пляцоўка «Адэскі дворык», брэйн-рынг, кулінарныя шоу, майстар-класы і конкурсы пад кіраўніцтвам барда, пісьменніка, інтэлектуала і тэлевядучага Барыса Бурды. У адным з кулінарных спаборніцтваў, напрыклад, удзельнікам трэба будзе «сканструяваць» бутэрброд — з прадуктаў кампаній-партнёраў, а таксама з уласных, прычым фантазію і колькасць інгрэдыентаў ніхто не абмяжоўвае, але трэба ўкласціся ў час: 20 хвілін.

Квіткі на «Вялікую бард-рыбалку» коштам у 20 рублёў можна будзе набыць непасрэдна на месцы правядзення фестывалю. Акрамя таго, ахвотныя могуць загадзя арандаваць месца ў палатачным гарадку, паставіць сваю палатку на спецыяльна адведзеных пляцоўках альбо размясціцца ў навакольных аграсядзібах. Падрабязней з праграмай фэсту, картай праезду і ўмовамі рэгістрацыі і размяшчэння можна азнаёміцца на сайце мерапрыемства http://bard-rybalka.by.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Пад гітару, каля вогнішча і з бутэрбродамі ад Барыса Бурды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?