Вы тут

Сістэмы відэаназірання і Wі-Fі цяпер ёсць на адноўленай аўтастанцыі ў Петрыкаве


Райцэнтр рыхтуецца да правядзення абласных Дажынак-2019. І цалкам рэканструяваная аўтастанцыя — першы падарунак гораду ў глыбінцы Палесся.


Рэканструкцыю за ўласныя грошы выканаў яе ўласнік — адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельаблаўтатранс». Агульная сума ўкладзеных прадпрыемствам сродкаў складае 390 тысяч рублёў. Справіліся за чатыры месяцы.

Першая ў гісторыі Петрыкава аўтастанцыя знаходзілася ў цэнтры горада. За 45 гадоў значна павялічылася колькасць пасажыраў. Узраслі і іх патрабаванні да камфорту. Пасля рэканструкцыі будынак набыў новае аблічча. Цяпер тут абсталявана сучасная зала чакання з мультымедыйным экранам і Wі-Fі, сістэмай гучнай сувязі, магчымасцю зарадкі мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў, сістэмай відэаназірання і ахоўна-пажарнай сігналізацыяй. Падсілкавацца перад дальняй дарогай пасажыры могуць у кавярні, аформленай з беларускім каларытам.

Цалкам абноўлены перон і тэрыторыя навокал. Будынак упрыгожаны керамагранітам, устаноўлены дэкаратыўная агароджа і новы навес на пероне. Як паведаміў намеснік дырэктара ААТ «Гомельаблаўтатранс» Алег Цылько, падчас рэканструкцыі стварылі безбар'ернае асяроддзе для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі.

Аўтастанцыя ў Петрыкаве сёння прапануе ўвесь спектр запатрабаваных паслуг: ад продажу квіткоў анлайн да афармлення праезду па маршрутах фармату «цягнік+аўтобус». Цяпер аўтастанцыя абслугоўвае 24 прыгарадныя і чатыры міжгародныя маршруты, а штодзённы пасажыраабарот складае 250 чалавек.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».