Вы тут

Як спрацавала новая сістэма падліку балаў на ЦТ


Сёлета для абітурыентаў дзейнічае новая сістэма падліку балаў на ЦТ. Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый МІКСЮК лічыць, што такая методыка дазваляе лепш ацаніць рэальныя веды хлопцаў і дзяўчат, чым папярэдняя.


Ён адзначае, што сёлета працэнт абітурыентаў, якія набралі 70—75 балаў, такі ж, як і летась, таму і канкурэнцыя паміж імі будзе трымацца на аднолькавым узроўні. Мінімальныя прахадныя балы не вельмі адрозніваюцца ад паказчыкаў папярэдняга года, аднак у далейшым чакаецца іх павышэнне.

— Ёсць меркаванне, што новая методыка недаацэньвае добра падрыхтаваных абітурыентаў. Лічу, што такое меркаванне некарэктнае. Методыка не адбірае балы, яна іх налічвае. Той, хто атрымлівае больш першасных балаў, мае і больш тэставых. Трэба адзначыць, што шкала падліку балаў не з'яўляецца лінейнай. Можна трактаваць гэта з пункту гледжання спорту: апошнія метры перад фінішам самыя каштоўныя. Сёлета мы не ацэньваем кожнае заданне паасобку, бо гэта суб'ектыўна: хтосьці лічыць пэўнае заданне лёгкім, а некаму яно здаецца цяжкім. Таму новая методыка падліку балаў — гэта інструмент адлюстравання паўнаты ведаў, а не пэўных выкананых задач. І сумнення ў яе эфектыўнасці, аб'ектыўнасці не павінна быць ні ў абітурыентаў, ні ў іх бацькоў, настаўнікаў або рэпетытараў.

Юрый Міксюк не адмаўляе, што магчымасць «угадаць» правільныя адказы існуе, аднак яна зводзіцца да мінімуму. Таксама абітурыенты павінны ведаць, што часткова правільны адказ — гэта не палова рашэння. Ён дапускае толькі адну памылку.

— Напрыклад, у пэўным заданні часткі «А» павінна быць тры правільныя варыянты адказу. Калі хлопец або дзяўчына адзначае да гэтых трох чацвёрты або дае два правільныя пункты з трох — адказ часткова правільны. Калі ж вызначаецца лішні варыянт, а другі не дапісваецца, заданне не залічваецца.

Юрый Міксюк дадае, што сёлета па матэматыцы толькі 50 працэнтаў абітурыентаў змаглі рашыць больш за дзесяць заданняў.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Права на адну памылку

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.