Вы тут

Нас чакае ад плюс 16 да плюс 23 градусаў і ападкі


Няўстойлівае, халаднаватае і ветранае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі чакаецца ў нашай краіне ў выхадныя, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. А ў найбліжэйшыя дні ў Беларусі ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты і халодныя паветраныя масы.


Сёння ўдзень атмасферны фронт абумовіць на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах прагрымяць навальніцы. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны чакаецца моцны парывісты вецер, у сувязі з чым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Максімальная тэмпература паветра складзе ў асноўным 13—19 цяпла, толькі па поўдні краіны паветра прагрэецца да плюс 23 градусаў. Надвор'е ў суботу будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса балтыйскага паходжання. Месцамі, пераважна па паўночным усходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у некаторых раёнах магчымы навальніцы. Захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—12 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ў асноўным ад плюс 17 да плюс 23 градусаў, у паўночна-ўсходніх раёнах краіны — не вышэй за 14—16 цяпла. У нядзелю атмасферны фронт абумовіць на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—15 цяпла, днём будзе ад плюс 14 градусаў па поўначы да 25 градусаў па поўдні краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае халаднаватае надвор'е. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—13 цяпла, удзень — ад плюс 16 да плюс 23 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вецер ірве правады

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.