Вы тут

Каскадам літаратурных захапленняў


У гарадской бібліятэцы-філіяле №  1 Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнага клуба «Сустрэча». Да года малой радзімы быў прымеркаваны каскад літаратурных захапленняў «Тут я жыву і край мне гэты дарагі». Тэма вялікай і малой радзімы невычар­ пальная, а ў творчасці пісьменнікаў увогуле бясконцая.


Завітаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар паэтычных зборнікаў «Вясна ў кароткім паліто» (2006), «На скрыжаванні» (2015) Зміцер Арцюх. Натхнёна чытаў вершы, прысвечаныя краявідам роднага краю, распавядаў пра свой творчы шлях. Чытачам падарыў кнігі са сваім аўтогра­ фам.

Адчуваннем гармоніі і прыгажосці былі напоўнены вер­шы чытачкі бібліятэкі, карэспандэнта газе­ты «Мінская праўда» Кацярыны Елісеевай. З асаблівым хваля­ ваннем Кацярына прачытала вершы, прысвечаныя матулі і сястры, якія падтрым­лівалі яе ў зале.

Ноты радасці і нат­хнення — і ад вершаў мясцовых паэтак Але­ны Лабковіч і Галіны Андрэйчэнка-Мілінцэй. Члены клуба чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя малой радзіме. Натхніла ўсіх песня «Горад легенд» на словы земляка, вядомага паэта-песенніка Кастуся Цыбульскага на фоне прэ­ зентацыі слуцкіх краявідаў. Песню «Куточак Беларусі» выка­ нала настаўніца Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў Алена Клімец.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выстаўку «Ад іх імёнаў квітнее наш куточак».

Дзякуючы такім сустрэчам члены клуба адчуваюць сябе бліжэйшымі адзін да аднаго, узбагачаюцца духоўна, уносяць разнастайнасць у жыццё, атрымліваюць крылы для палёту ма­ раў і пачуццяў.

Галіна САСІНОВІЧ, загадчык гарадской бібліятэкі-філіяла № 1 ДУ «Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.