Вы тут

Каралі над Язусам


Майстрыха па народнай вышыўцы Аксана Карабліна і майстар па ткацтве Раіса Агель жывуць у Чашніцкім раёне, больш за дзесяць гадоў працуюць у мясцовым Доме рамёстваў — захоўваюць і адраджаюць рэгіянальнае побытавае майстэрства, папаўняюць каштоўную скарбонку ўнікальнымі ручнікамі, сатканымі і вышытымі ўручную.


Дзякуючы руплівым рукадзельніцам, чашніцкі Дом рамёстваў правёў грунтоўную навукова-даследчую работу і рэканструяваў жаночы строй. Такія строі (у іх Аксана і Раіса пазіруюць для фота) насілі мясцовыя прыгажуні-модніцы яшчэ ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Цяпер на кожным гарадскім і раённым свяце, на прэстыжных абласных і рэспубліканскіх фестывалях майстрыхі красуюцца ў сваіх вытанчаных, расквечаных арнаментамі і кветкамі сарочках і фартухах, абвітых стракатымі паясочкамі і чырвонымі каралямі.

— Мы імкнёмся паказаць самабытнасць свайго Паазерскага краю, вяртаць памяць да сваіх каранёў, паказваць, як чашніцкі строй гарманічна пасуе ў любым асяроддзі — і на сцэне, і сярод людзей, і, асабліва, на ўлонні прыроды, — зазначаюць рукадзельніцы.

Для гэтага фотаздымка мы выбралі самую вядомую ў акрузе крыніцу пад назвай Езус. Мясцовыя людзі называлі крыніцу на свой лад — «Язус», націскаючы на другі склад. А знаходзіцца выток у лесе за вёскай Вішкавічы. Здаўна крынічная вада лічылася гаючай, бо дапамагала ад хвароб вачэй, доўга захоўвалася, у яе спецыфічны пах. Цяпер крыніца ахоўваецца дзяржавай, ёй нададзены статус помніка. Недалёка ад Езуса знаходзіцца і гарадзішча, і возера — Святое.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».