Вы тут

Пад Белаазёрскам у ДТЗ загінулі 5 чалавек, сярод іх 3 дзяцей


Паводле папярэдняй інфармацыі сёння, 7 ліпеня, непадалёк ад Белаазёрска 31-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем аўтамабіля Mercedes GL, у выніку чаго транспартны сродак перакуліўся ў меліярацыйны канал, паведамляе Следчы камітэт.


Ва ўказаным транспартным сродку знаходзіліся 10 чалавек - пяць мужчын, дзве жанчыны і трое дзяцей.

У выніку ДТЗ пяць пасажыраў - трое дзяцей, мужчына і жанчына - памерлі на месцы. Астатнія пасажыры не пацярпелі.

Падазраваны затрыманы. Па выніках агляду ў выдыханым ім паветры зафіксавана 1,4 праміле алкаголю.

Дапытваюцца сведкі, прызначаныя экспертныя даследаванні, правядзенне якіх даручана спецыялістам ДКСЭ.

Следча-аператыўная група працягвае працу на месцы здарэння. Яе працу каардынуе намеснік Старшыні Следчага камітэта Андрэй Смаль. Заведзена крымінальная справа па ч.5 арт.317 КК Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.