Вы тут

Як прайшло Купалле ў геаграфічным цэнтры Еўропы


На возеры Шо, якое з’яўляецца геаграфічным цэнтрам Еўропы, у ноч з шостага на сёмага ліпеня адбыўся купальскі абрад. Яго арганізаваў і правёў па старажытных канонах вядомы полацкі фальклорны гурт «Варган» пад кіраўніцтвам знаўцы і збіральніцы народных песен Вольгі Емяльянчык. 


На ўскрайку аграсядзібы «Запаведны востраў» дзяўчаты ў аўтэнтычных строях упрыгожвалі купальскае кола для вогнішча, збіралі кветкі для вянкоў, а таксама зёлкі для традыцыйнага святочнага напою — крупніка, варылі купальскі сыр. І, галоўнае, выконвалі абрадавыя купальскія песні Падзвіння і Паазер’я. 

«Варгану» дапамагалі ўдзельнікі наваполацкага гурта «Княжыч», студэнты і выкладчыкі Полацкага Дзяржаўнага універсітэта. 

— Мы праводзім і Купалле, і іншыя народныя святы адкрыта, запрашаем любога, хто хоча вывучаць народную культуру і быць правадніком нашай самабытнасці, — зазначыла кіраўніца «Варгана» Вольга Емяльянчык. — Загадзя падаём абвесткі ў сацыяльныя сеткі, каб нашы землякі ведалі, што, дзе і калі адбываецца, каб вучыліся і далучаліся да спрадвечнага.

Гурт «Варган» быў удзельнікам адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, яго песні аздобілі святочную прастору алімпійскага стадыёна сталіцы, як і цяпер, у купальскую ноч у маляўнічым кутку Глыбоцкага раёна.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».