Вы тут

Гандаль на $228,5 млрд


Даходы Кітая ад міжнароднага гандлю таварамі і паслугамі за май склалі 1,57 трлн юаней (каля 228,5 мільярда долараў), а выдаткі - 1,38 трлн юаней.  Пра гэта сведчаць апублікаваныя афіцыйныя дадзеныя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У заяве, апублікаванай Дзяржаўным упраўленнем валютнага кантролю КНР, адзначана, што дадатнае сальда Кітая ад міжнароднага гандлю таварамі і паслугамі ў маі склала 183,4 млрд юаняў.

Паводле дадзеных упраўлення, даходы Кітая ад гандлю таварамі ў маі склалі 1,43 трлн юаняў, выдаткі - 1,10 трлн юаняў, што прывяло да дадатнага сальда ў 334,6 млрд юаняў.

Між тым, у маі ў сферы паслуг назіралася пасіўнае сальда ў памеры 151,2 млрд юаняў, паколькі даходы і выдаткі склалі 135,7 млрд юаняў і 286,9 млрд юаняў адпаведна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».