Вы тут

На дзіцячым конкурсе «Віцебск-2019» прагучыць звыш 20 моў свету


Сёння на «Славянскім базары» пачынаецца сямнаццаты па ліку міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2019».


У першы дзень творчага спаборніцтва маленькія артысты з 21 краіны свету (у тым ліку ўпершыню — з Індыі) выканаюць песню кампазітара сваёй краіны, кожны — на роднай мове. Ацэньваць выступленні канкурсантаў будзе міжнароднае журы на чале са шведскім спеваком і кампазітарам Bosson.

Паводле папярэдняй жараб’ёўкі, якая прайшла 7 ліпеня ў фармаце казкі, прадстаўніца Беларусі Ксенія Галецкая выступіць пад нумарам 18. Разам з юнай цымбалісткай Насцяй Ванеевай яна выканае беларускамоўную песню «Грай», якую спецыяльна для конкурсу напісала кіраўнік дзіцячай студыі мастацтваў Malinovka by Spamash Анастасія Марчук, а аранжыроўку зрабіў мастацкі кіраўнік БГА «Песняры» Раман Козыраў. У другі конкурсны дзень беларуска выйдзе на сцэну пад нумарам 19 і спяе кампазіцыю «Back in the USSR» з рэпертуару легендарнай ліверпульскай чацвёркі The Beatles.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».