Вы тут

Грозны — Мінск: мост дружбы


Чачэнска-беларускія літаратурныя і гуманітарныя сувязі абмеркавалі ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.


Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, выдавецтва «Мастацкая літаратура» і Літаратурны музей Янкі Купалы правялі круглы стол «Беларуска-чачэнскія гуманітарныя і літаратурныя адносіны». У Дом Купалы, акрамя беларускіх пісьменнікаў, журналістаў, прыйшлі госці з Грознага: памочнік кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі, дырэктар Чачэнскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Грозны» Ахмед Дудаеў, першы намеснік і намеснік дырэктара тэлерадыёкампаніі «Грозны» Ільман Вахідаў і Тамерлан Дайніеў, а таксама памочнік дырэктара Арбі Дакшукаеў.

Размова невыпадкова ішла ў Купалаўскім музеі. Яшчэ раней гэты асяродак літаратурнай памяці наведваў чачэнскі паэт Адам Ахматукаеў. А зараз ён перадаў часопіс «Гоч» з «беларускім выпускам», дзе ёсць і старонкі паэзіі Я. Купалы ў яго перакладзе на чачэнскую мову. Дарэчы, Адам Ахматукаеў даслаў і сваё прывітанне кругламу сталу. З беларускага боку ўдзел у размове ўзялі дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, намеснік дырэктара гэтага выдавецтва паэт Віктар Шніп, адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, радыёжурналіст і паэт Навум Гальпяровіч, дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».