Вы тут

Асалода для меламанаў


У Мінску пачаўся V фестываль «Класіка каля Ратушы з velcom | A1». Сезон юбілейны, таму сёлета канцэрты, акрамя як у сталіцы, запланавалі яшчэ ў чатырох гарадах Беларусі.


Месцам правядзення канцэрта ў Віцебску стала плошча Перамогі. На сцэне выступіў Art Music Orchestra, а лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў, салісты і музыканты аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь прэзентавалі перад віцебскай публікай праграму «Viva, Штраус!». Таксама гэтую ж праграму 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, музыкі прадставілі гамяльчанам. Канцэрт адбыўся на пляцоўцы перад плошчай Леніна. Паралельна «Класіку каля ратушы» прымала Гродна. У парку імя Жылібера выступаў ансамбль «Мінск-Класік». Яшчэ адзін пункт на музычнай карце — сонечны Брэст. Тут праграму «Viva, Штраус!» прэзентуюць 28 ліпеня на цэнтральнай плошчы.

— Юбілейная праграма фестывалю «Класіка каля Ратушы з velcom | A1» са- мая моцная, на мой погляд, за ўсе пяць гадоў яго існавання, — адзначае кіраўнік упраўлення маркетынгавых камунікацый кампаніі velcom | A1 Алена Бычкова. — У ёй аб’яднаны не толькі найлепшыя калекты- вы краіны і найлепшыя творы класічных кампазітараў, але і музычныя культуры еўрапейскіх краін. Шэсць канцэртаў фе- стывалю пройдуць у Мін- ску. 20 ліпеня каля Ратушы выступіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам маэстра Анісімава. Праз тыдзень сваю творчасць прадставіць Нацыяналь- ны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча. На чарзе — музычная ка- пэла «Санорус» (3 жніўня) і госці з Эстоніі — духавы аркестр «Саксон» (10 жніў- ня). 17 жніўня для мінчан і гасцей сталіцы выступіць Дзяржаўны камерны аркестр, а завершыць музычную праграму пятага фестывалю Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь.

Мінскія канцэрты «Класікі каля Ратушы» будуць транслявацца ў прамым эфіры пры дапамозе сэрвісу лічбавага тэлебачання, а ўсе 10 канцэртаў будуць даступныя ў запісе.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».