Вы тут

Як пазбавіцца ад парасніку вішні і слівы?


У старых садах у дрэў вішань і сліў з'яўляецца непажаданы параснік. Дрэвы пладаносяць нармальна, але параснік лезе да суседзяў, асабліва пасля перакопкі глебы, або на бліжэйшы ўзараны ўчастак.


Што рабіць?

Часта раяць для абмежавання з'яўлення парасніку ўздоўж участка ўкопваць шыфер або металічныя лісты на 50—60 см у глыбіню. Часцей перакопваць і высякаць новыя парасткі. Але гэта не заўсёды дае вынік.

Вопытныя старыя садоўнікі даюць слушныя парады. Выкопваць і высякаць параснік па зямлі нельга! Калі вы гэта робіце, адбываецца стымуляцыя ўтварэння новых парасткаў у старых дрэў. Што ж рабіць? Трэба зрэзаць параснік каля кораня, не пакідаючы пянькоў. Саджаць новыя сарты, якія не даюць парасніку.

Чаму з'яўляецца?

Параснік можа з'яўляцца не толькі ў старых пладовых дрэваў, але і ў маладых саджанцаў. Найбольш схільныя да падобнай з'явы дрэвы, якія аслабленыя хваробамі ці негатыўнымі прыроднымі фактарамі. Узнікненне каранёвых атожылкаў азначае, што дрэва знаходзіцца не ў найлепшым стане.

Прычыны з'яўлення парасніку могуць быць розныя:

  • Агаленне каранёў дрэва з-за высокай пасадкі высадка. Каб выправіць гэтую праблему, варта прыкаранёвую зону дрэва прысыпаць тоўстым пластом зямлі.
  • Моцнае пашкоджанне кары на штамбе або сур'ёзная абрэзка. Пры занадта вялікіх пашкоджаннях дрэву прасцей вырасціць новую крону са спячых пупышак.
  • Механічнае пашкоджанне каранёў таксама ўплывае на з'яўленне парасніку.
  • Несумяшчальнасць прышчэпы і шчэпы. У гэтым выпадку назіраюцца парушэнні ў абмене пажыўных рэчываў паміж кронай і каранямі расліны.

Як правільна выдаляць?

Недастаткова зрэзаць рыдлёўкай або сякатарам новыя парасткі. Справа ў тым, што ў зямлі застаюцца карані, якія забіраюць пажыўныя рэчывы і даюць новыя нашчадкі: з аднаго парастка вырасце пяць.

Для таго каб пазбавіцца ад парасніку пладовых дрэў — вішні, яблыні, грушы, слівы, неабходна выконваць прафілактычныя дзеянні: добра даглядаць пладовыя расліны; не перакопваць рыдлёўкай або мотаблокам глебу пад гэтымі культурамі, а лепш выкарыстоўваць граблі замест перакопкі.

Але калі параснік ужо ёсць, як правільна яго выдаліць механічна?

Выдаляць такія парасткі варта адразу пасля іх з'яўлення, каб яны не паспелі ўмацавацца і набрацца сіл. Трэба акуратна абкапаць і абсекчы іх як мага бліжэй да нізу. Каб не справакаваць з'яўлення новых парасткаў, нельга пакідаць пянькі пасля выдалення.

Выкарыстанне гербіцыдаў

Больш дзейсным метадам пазбаўлення ад парасніку лічыцца выкарыстанне гербіцыдаў. Але пры апрацоўцы гэтымі рэчывамі можна нанесці шкоду самому дрэву, бо хімічнае рэчыва, трапляючы на лісце парасніку, можа перайсці па каранях да асноўнага дрэва.

Гербіцыды варта ўжываць толькі калі вы хочаце пазбавіцца ад парасніку пасля спілу асноўнага дрэва (калі застаўся пень, які можа даць шмат непажаданых парасткаў).

Выкарыстанне парасніку для размнажэння

Часта параснік сліў або вішань выкарыстоўваецца для размнажэння. Гэта даволі просты спосаб. Адкапаць добры парастак з каранёвым валасніком — і новае дрэўца гатова. Але для прышчэпленых раслін такі спосаб непрымальны. Калі сліва або вішня прышчаплялася раней, то яе параснік будзе мець іншыя знешнія прыкметы: афарбоўку, памер лісця і пупышак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.