Вы тут

Золата будуць шукаць у космасе


NАSА падрыхтуе экспедыцыю да астэроіда коштам у $10 000 квадрыльёнаў.


17 сакавіка 1852 года італьянскі астраном Анібале дэ Гаспарыс адкрыў астэроід, які атрымаў імя (16) Псіхея ў гонар багіні, якая ўвасабляе ў старажытнагрэчаскай міфалогіі душу. Далейшае вывучэнне нябеснага цела дало сенсацыйныя вынікі: у ім утрымліваецца рэкордна высокая колькасць жалеза, нікелю, плаціны, медзі і золата.

Жалеза-нікелевыя астэроіды вельмі рэдкія (вугляродных і сілікатных куды больш). У дадатак (16) Псіхея вартая стаяць асабняком дзякуючы свайму дыяметру — 226 км! На яе адну прыпадае амаль 1 працэнт ад агульнай масы ўсіх цел у поясе астэроідаў. Некалькі гадоў таму NАSА аб'явіла аб планаванай экспедыцыі да астэроіда. У першую чаргу навукоўцаў цікавяць прычыны такой высокай канцэнтрацыі каштоўных металаў. Як мяркуецца, (16) Псіхея — ненароджаная планета, падобная па складзе да ядраў Зямлі і Марса. «Адправіўшыся ўглыб космасу, мы вывучым глыбіні ўласнай планеты», — упэўненая амерыканскі планетолаг Лінда Элкінс-Тантан.

(16) Псіхея амаль у тры разы далейшая ад Сонца, чым Зямля (2,747 астранамічнай адзінкі). Шлях ад Зямлі — пры ўмове паспяховага старту летам 2022 года — зойме чатыры гады, і яшчэ каля 20 месяцаў касмічны апарат будзе весці вывучэнне нябеснага цела.

Прамысловае асваенне астэроідаў — перспектыўная сфера, цікавасць да якой праяўляюць усе касмічныя дзяржавы. Разглядаюцца тры магчымыя варыянты такіх работ: здабыча руды і дастаўка яе на месца наступнай перапрацоўкі, перапрацоўка проста на месцы з наступнай дастаўкай ужо атрыманага матэрыялу, а таксама перамяшчэнне астэроіда на бяспечную арбіту паміж Месяцам і Зямлёй.

Велізарныя памеры (16) Псіхеі і далёкая адлегласць не дазваляюць ажыццявіць ні адзін з гэтых варыянтаў — прынамсі на сучасным узроўні развіцця тэхналогій. Аднак інфармацыя пра навуковую экспедыцыю прыцягнула вялікую ўвагу спецыялістаў з розных абласцей: па розных ацэнках, кошт усіх рэсурсаў астэроіда — ад 10 да 700 квінтыльёнаў долараў. Гэтага хапіла б, каб зрабіць усіх людзей мільярдэрамі, але пры гэтым сусветная эканоміка абрынулася б услед за падзеннем коштаў на сыравіну.

Тым не менш прадстаўнікі горназдабывальнай індустрыі не страчваюць надзей. Паводле слоў гендырэктара ЕurоSun Mіnіng Скота Мура, штогод на сусветны рынак паступае каля 141,75 тоны золата, але гэтыя аб'ёмы цьмянеюць у параўнанні з тым, што можна здабыць у космасе. «Калі вы хочаце стаць залатым тытанам, вам давядзецца адарвацца ад Зямлі — сапраўдныя тытаны будуць працаваць у космасе», — кажа ён.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.