Вы тут

ТАА «Альянспласт»: надзейная тара для многіх рэчаў*


У Віцебску больш за дваццаць гадоў паспяхова функцыянуе прадпрыемства, якое вырабляе пластмасавую тару для харчовай і іншай прадукцыі. Віцебскія вытворцы з ТАА «Альянспласт» не прэтэндуюць на «зорнасць». І гэта пры тым, што іх прадукцыя выкарыстоўваецца нават у ЗША і яшчэ дзясятках краін свету.


А пачалося ўсё ў 1996-м

У рэкламе прадпрыемства не мае патрэбу. Без вырабаў, якія атрымліваюцца пры ліцці пластмас, нікуды. І насамрэч ТАА «Альянспласт» — узорны прыклад магчымасці паспяховай дзейнасці па-за мегаполісамі. Як ні хваліць Віцебск, у параўнанні з Мінскам гэта правінцыя. Але ж менавіта тут ёсць чаму навучыцца і сталічным вытворцам.

Прадпрыемства дзейнічае пачынаючы з 1996 года. Яно спецыялізуецца на вытворчасці тары з поліпрапілену (харчовая пластмасавая тара ў форме слоікаў і вёдзер) ёмістасцю да 22 літраў.

Ці ёсць у яго канкурэнты ў Беларусі і Расіі, тым больш у краінах Усходняй Еўропы? Вядома ж! Але, як растлумачылі мне ў ТАА, асаблівасць віцебскіх вытворцаў у індывідуальным падыходзе да таго, што жадае заказчык, і ў аб'ёмах прадукцыі, якая вырабляецца.

Галоўныя канкурэнтныя перавагі ТАА «Альянспласт» сярод іншага заключаюцца ў багатым асартыменце прадукцыі, пастаяннай рабоце над паляпшэннем яе якасці і знешняга выгляду, магчымасці дастаўкі прадукцыі заказчыку...

І канешне ж як вельмі дакладна заўважыў яшчэ правадыр пралетарыяту таварыш Ленін, кадры вырашаюць усё! На віцебскім унікальным прадпрыемстве і кадры адпавядаюць патрабаванням сённяшняга дня. Улічваючы тое, што неабходных спецыялістаў у каледжах не рыхтуюць, у ТАА іх вучаць усяму, што будзе неабходна ў рабоце. А патрабаванні тут высокія, бо прадукцыя, як кажуць, тонкай працы, вартай каралеўскага прызнання.

Пры гэтым у ТАА «Альянспласт» працуюць сціплыя людзі. Залішняя ўвага прэсы — не для іх, бо галоўнае на рабоце — работа! Цяпер у штаце кампаніі каля 450 чалавек.

Робаты вакол

Аўтар гэтых радкоў доўгі час застаецца пад уражаннем ад убачанага на фірме.

Усё там па-гаспадарску прадумана, пачынаючы ад афармлення прахадных, а іх тут тры, заканчваючы складамі. Шчыра дзякую кіраўніцтву прадпрыемства за магчымасць убачыць усё на свае вочы.

Вытворчы працэс дапамагаюць ажыццяўляць робаты. Канешне, яны не такія, як у фільме «Тэрмінатар», а проста поўнасцю механізаваныя рабочыя месцы. Такі прынцып арганізацыі працы і ў самых вядомых вытворцаў свету.

Пацікавіўся, дарэчы, аплатай працы рабочых. Тут ужо даўно, як у Беларусі кажуць, атрымліваюць па 500. Ды і прафсаюз аказвае вельмі моцную падтрымку...

А самым старанным працаўнікам у пытанні фінансавай удзячнасці могуць зайздросціць прафесары. Хоць лянівых на фірме няма.

Генеральны дырэктар ТАА «Альянспласт», старшыня ГА «Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў» Мікалай Міхайлавіч Сілінаў — асоба, якую ведаюць як аднаго з самых паспяховых прадпрымальнікаў. Ён фактычна з нуля пачынаў свой бізнес. Таму ахвотна дзеліцца вопытам з пачаткоўцамі.

Бізнесмен неаднаразова быў уладальнікам прэстыжных званняў: «Найлепшы прадпрымальнік года», «Найлепшы прадпрымальнік — арганізатар новых рабочых месцаў», «Найлепшы экспарцёр года»... Рашэннем Віцебскага аблвыканкама Мікалай Сілінаў узнагароджаны ганаровай граматай за дасягненне высокіх паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця ТАА «Альянспласт», актыўную работу па развіцці прадпрымальніцтва. Ну а прадпрыемства за вытворчыя дасягненні неаднаразова было адзначана на раённай, гарадской і Рэспубліканскай дошках гонару.

Цікава, што параўнальна нядаўна ў райцэнтры Шуміліна пачаў працаваць вытворчы ўчастак фірмы. Такім чынам кіраўніцтва ТАА «Альянспласт» падтрымлівае развіццё глыбінкі і паралельна робіць свой унёсак у Год малой радзімы.

І для марожанага

Больш чым дваццацігадовы вытворчы вопыт, сучаснае абсталяванне і якасныя еўрапейскія матэрыялы дазваляюць фірме ажыццяўляць вытворчасць самых розных вырабаў з пластмас на заказ.

Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі ТАА «Альянспласт» з'яўляюцца прадпрыемствы рыбаперапрацоўчай, харчовай і лакафарбавай прамысловасці. Вырабленая ў Віцебску тара забяспечвае стапрацэнтную герметычнасць і высокую ступень абароны прадукту пры транспартаванні. Ёсць гігіенічныя пасведчанні і сертыфікаты ў Беларусі, Расіі, Украіне, ЕС. Тара ад ТАА «Альянспласт» з'яўляецца выдатнай упакоўкай для лакаў, фарбаў, шпаклёвак, будаўнічых пастаў, бытавой хіміі. А яшчэ яна ідэальная для захавання спажывецкіх якасцяў салёнай рыбы, павідла, шакаладнай глазуры, марожанага, мёду, ягад, грыбоў і іншых прадуктаў. Для абгортвання гатовай прадукцыі вырабляецца і прапануецца кліентам упаковачная плёнка.

У ТАА «Альянспласт» ёсць гандлёвыя прадстаўніцтвы і партнёры ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Рызе, Смаленску, Тальяці.

Для тых, хто зацікавіўся магчымасцю супрацоўнічаць з фірмай, наступная інфармацыя: ТАА «Альянспласт», 210040, Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, 1-я Журжаўская вул., 10а.

Кантактныя тэлефоны: +375 (212) 61-61-02; +375 (212) 61-61-03.

Адрас электроннай пошты: аlіаnsрlаst@mаіl.ru

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара — на прадпрыемстве ТАА «Альянспласт»

УНП 300451566

*На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».